Марафон благотворительности на Лепельщине

n-5 Закончылася “гарачая пара” ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі “Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”. У той час, калі ўсе адпачываюць, наведваючы забаўляльныя мерапрыемствы, творчыя людзі працуюць асабліва напружана. У святочныя дні даводзіцца больш праяўляць актыўнасці, чым у звычайныя. Задача артыстаў — узняць настрой і стварыць свята для дзяцей і іх бацькоў. Мы не задумваемся, калі яны пачалі працаваць над сцэнарыем, касцюмамі, рэпеціраваць. Мы бачым толькі вынік — прафесійныя пастаноўкі, цікавыя сюжэты, смех і жарты ў зале…

n-6Як ішла падрыхтоўка да святочных мерапрыемстваў, гутарым з культарганізатарам цэнтра дзяцей і моладзі Аленай Макаранка.
— Алена Дзмітрыеўна, калі пачалі працаваць над сцэнарыем і хто аўтар?
— У кастрычніку пачалася актыўная работа над сцэнарыем, аўтарам якога з’яўляюся я, а таксама — над касцюмамі, дэкарацыямі. Трэба было зрабіць куфар з падарункамі, мяккія цацкі, ёлачку, размаляваныя скрынкі, крэсла для Дзеда Мароза і іншыя рэчы. Значная праца праведзена над вобразамі персанажаў. Знаходзілі дома розныя рэчы, перашывалі. Шмат папрацавала касцюмер Раіса Харлёнак. Усё рабілі сваімі сіламі.
— Розныя ранішнікі, розная публіка…
— Так, у некаторых ранішніках удзельнічала меней герояў, бо не дазваляла месца. Акрамя гэтага, розная катэгорыя дзяцей, таму прыходзілася адаптаваць, крыху мяняць сцэнарый, імправізаваць. Дзесьці нават скарачалі колькасць карагодаў. Аднак для нас гэта звычайная справа.
— Колькі правялі ранішнікаў у “гарачую пару”?
— За пяць дзён правялі трынаццаць ранішнікаў. На большую колькасць папросту б не хапіла часу. Былі ў Слабадской яслі-сад базавай школе, Каменскай яслі-сад — пачатковай школе, Баброўскай яслі-сад — пачатковай школе і іншых установах, у асноўным сельскіх. У горадзе прасцей настаўнікам арганізаваць свята, бо большы калектыў як настаўнікаў, так і дзяцей. Ранішнікі ў нас заказвалі ўжо з верасня. Аднак акрамя звычайных ранішнікаў былі праведзены і два дабрачынныя. Хочацца на іх больш засяродзіць увагу. Да іх рыхтаваліся асабліва. Прайшлі яны ў зале РДК у адзін з выхадных дзён перад Новым годам. Называлася прадстаўленне “У царстве слаўнага Мароза”. Першыя казку і ранішнік правялі для прыёмных сем’яў, шматдзетных і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Уваход быў па запрашэнні, бо гэта асаблівая катэгорыя, якая патрабуе больш увагі і клопату.
На другое прадстаўленне і гарадскі ранішнік быў свабодны ўваход. Сабралася вялікая колькасць гледачоў, бо быў выхадны дзень. Бацькі мелі магчымасць прывесці дзяцей, ды і самі акунуцца ў чароўную казку. Зала на такіх мерапрыемствах заўсёды запоўненая. Спачатку дарослыя і дзеці праглядзелі прадстаўленне на сцэне. Каб атрымалася відовішчна, трэба было задзейнічаць большую колькасць персанажаў, а таксама разнастаіць выступленне. Стараліся паказаць і дзеі, і танцы, і жарты… Чым больш на сцэне дзеючых асобаў, тым цікавей атрымліваецца. Ролю Дзеда Мароза выканаў Аляксандр Волчак, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, яго ўнучкі Снягуркі — Ірына Халімоненка, педагог-арганізатар. Як заўсёды, не абышлося без шкодных персанажаў — Кошкі (Алена Макаранка, культарганізатар) і Лісіцы (Жанна Кузіна, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце). Акрамя гэтага прысутнічалі Снегавік, Сабака і Кікімара, ролі якіх выканалі Святлана Міхно, Таццяна Рудыка і Таццяна Ільіна, педагогі дадатковай адукацыі. Снегавічкоў і сняжынак граў танцавальны калектыў “Непаседы” (педагог Святлана Міхно), а нечысцяў — танцавальны калектыў “Star” (педагог Таццяна Рудыка). Аператарам была Таццяна Навіцкая, якая на працягу ўсяго выступлення сачыла за гукам.
Больш зручна стала працаваць у зале РДК пасля рамонту. Мяняць дэкарацыі не складала цяжкасцяў. Пакуль адны выступаюць, за кулісамі ўжо мяняецца дэкарацыя для наступнай дзеі.
Імкнуліся, каб дзеці былі не проста гледачамі, а і ўдзельнікамі. Заўсёды арганізоўвалі конкурсы, давалі заданні, праводзілі гульні ў зале: перадавалі снежкі, падказвалі дарогу. Дзеці не павінны на такіх мерапрыемствах проста сядзець і глядзець. Гэта можа ім хутка надакучыць. Мы працуем са школьнікамі, ведаем, чым можна іх зацікавіць.
Прасцей было ўжо каля ёлкі: вадзілі карагоды, дзеці расказвалі Дзеду Марозу вершы.
Немагчыма не адзначыць спонсара свята. Дзякуючы Лепельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, старшынёй якой з’яўляецца Ігар Урбан, былі набыты салодкія сюрпрызы для дзяцей. Без гэтага свята было б не сапраўдным. Галоўная мэта Беларускага фонду міру — прапаганда і ўвасабленне ідэй міласэрнасці і гуманізму, чым арганізацыя і займаюцца ўвесь час.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.
На здымку: момант прадстаўлення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>