Попались на удочку мошенников

moshennichestvo_v_internete-2З 12 лістапада ў раённым аддзеле Следчага камітэта заведзены тры крымінальныя справы па артыкуле 212 — крадзеж, звязаны з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі. Яшчэ па двух выпадках праводзіцца праверка аператыўнікамі РАУС. Усе эпізоды разгортваліся па падобных сцэнарыях.
Праз камп’ютарныя сеткі людзі атрымлівалі паведамленні ад сяброў з просьбамі пераслаць ім крыху грошай. Маўляў, у аварыю патрапіў, трэба заплаціць, а пры сабе нічога няма. Даверлівыя грамадзяне перасылалі грошы. Потым, пры асабістай сустрэчы задавалі пытанні сябрам, ад якіх, нібыта, атрымлівалі просьбы, калі грошы вернеш? Тыя: “Якія грошы, я ў цябе нічога не прасіў”. Пачыналі разбірацца, звярталіся ў міліцыю.
Аператыўныя праверкі паказалі, што акаўнты ў сацыяльных сетках былі ўзламаныя зламыснікамі, тыя ад імя людзей рассылалі іх сябрам просьбы аб дапамозе. Сляды вялі ў першым выпадку ў Расію, у другім — ва Украіну, у трэцім — увогуле ў Партугалію.
Звярталіся па дапамогу ў Інтэрпол, але пакуль што выніку звароты не далі. Урон нанесены ад 60 да больш, як 500 рублёў.
Для таго, каб не патрапіць на вуду да махляроў, варта выконваць некалькі нескладаных правілаў камп’ютранай бяспекі. Па-першае, не карыстацца паслугамі інтэрнэт-банкінга ў месцах са свабодным Wi-Fi. Там злодзеі могуць перахапіць сігнал і скапіраваць вашы дадзеныя. Надзейным сродкам абароны з’яўляецца адвязка кабінета інтэрнэт-банкінга ад старонак і акаўнтаў у сацыяльных сетках. Узламаўшы адзін акаўнт, зламыснік у ім і застанецца, не зможа аўтаматычна перайсці на іншыя ці патрапіць у асабісты кабінет інтэрнэт-банкінга. І нарэшце, атрымаўшы ад знаёмага паведамленне з просьбай перавесці грошы, на палянуйцеся, патэлефануйце яму. Папрасіце чалавека асабіста пацвердзіць просьбу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>