Одно дело — на две статьи

29f32f8efa8bca3b8c6c5230a5c87eb9Прадпрымальнік у Рудні мае невялікую вытворчую дрэваапрацоўчую базу. Аднойчы ён сабраў работнікаў і яны разам паехалі на аддалены аб’ект, аднаго пакінулі, каб той вартаваў і наводзіў парадак. Мужчына папрацаваў некаторы час.
Нечакана яму патэлефанавалі сябры з Чашнікаў, запрасілі да сябе. “А чаму б і не…” — мільганула думка.
Не разважаючы доўга, ён сядае ў машыну гаспадара, хаця не мае на гэта ніякага права. Каб не ехаць з пустымі рукамі, прыхапіў новенькі, яшчэ ўпакаваны, электрарубанак. Інструмент адразу па прыездзе прапілі.
Гулянку прыпынілі міліцыянеры. Цяпер супраць зламысніка заведзены дзве крымінальныя справы: па артыкуле 205 — крадзеж, і па артыкуле 214 — угон транспартнага сродку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>