«Подруга» позвала в гости

48d228973a7ee89a94065c357e8be4b5_lТак тлумачыў свае дзеянні віцяблянін пасля затрымання. Ён у адзін са снежаньскіх дзён гасцяваў у Верабках, выпіваў.
— Раптам звоніць мабільны, — расказвае. — Аказалася, што гэта мая добрая знаёмая з Лепеля запрашае да сябе ў госці. Чаму б і не наведацца…
Але ж як дабрацца? Варыянтаў некалькі. Першы — дайсці пешшу або даехаць на аўтобусе. Але ж гэта доўга, а да сяброўкі хочацца дабрацца хутка. Выклікаць таксі — дорага.
Нечакана заўважыў легкавую аўтамашыну, якая стаяла ля адной з сядзіб. Падышоў, паглядзеў, аўто не замкнёнае, нават ключы ў замку запальвання.
Успамінае гаспадар машыны:
— Як заўсёды, прыехаў да сваёй сядзібы. Машыну пакінуў на вуліцы. Не замыкаў. А навошта? Тут у вёсцы ўсе адзін аднаго ведаюць, свой у свайго не крадзе. Раптам пачуў, як запусціўся рухавік, машына ад’ехала. Без мяне?! Пакуль выбег на вуліцу, толькі і ўбачыў, як паварочвала за хату. Тут жа набраў 102.
Пакуль п’яны вадзіцель праехаў праз вёску, паспеў зачапіць яшчэ адну прыпаркаваную машыну. На ўскраіне, заўважыўшы патрульны аўтамабіль, спыніўся, выскачыў з украдзенай машыны і пабег у лес. Затрымаць уцекача было ўжо справай тэхнікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>