У магазина «Кулинария» — новый облик

dsc_0678 Неаднаразова чытачы звярталіся з пытаннем, што будзе замест магазіна “Кулінарыя”. Многія выказвалі свае меркаванні: “Напэўна, хтосьці будзе арандаваць”; “Кулінарыя” перамясцілася ў будынак ”Гастранома”, што на другім ускрайку плошчы Свабоды”; “Хутка адкрыецца кафэ”… Шмат было думак, аднак ніхто не даваў дакладнага адказу. Магазін “Кулінарыя” застаўся на ранейшым месцы, толькі з кардынальнымі зменамі. А ў будынку “Гастранома” знаходзіцца “Кулінарыя №3”, якая больш спецыялізуецца на выдачы прадуктаў харчавання для школ.

dsc_0672Начальнік аддзела грамадскага харчавання Лепельскага райспажыўтаварыства Алена Федарцова адказала на хвалюючыя пытанні лепяльчан.
— Як з’явілася задума надаць магазіну “Кулінарыя” новае аблічча?
— У намесніка старшыні Лепельскага раённага спажывецкага таварыства Таццяны Дзятко з’явілася ідэя, якую потым рэалізавалі работнікі УП “Завод Белкааппрагрэс”. Прадумвалася ўсё да дробязяў. Шыльды, колер сцен, вітрыны…
З колерам, трэба сказаць, угадалі. Шматлікія жыхары Лепеля даўно звярнулі ўвагу на прыгожую шыльду колеру кавы. У вялікіх гарадах стала ўжо звычкай зайсці ў кафэ, каб папіць кавы, чаю. Цяпер і лепяльчане будуць мець такую магчымасць. Кожны для сябе зрабіў выснову, што выбар кавы будзе вялікі. І не памыліліся. У меню — дванаццаць найменняў, можна нават заказаць з лікёрам ці каньяком. Нагадвае сапраўдную кавярню. Выбар гарбаты таксама дастатковы — шэсць найменняў. У зімовы час асабліва прывабіў чай з лімонам. Аматары экзотыкі могуць заказаць кактэйль. “Малочны”, “Фруктовы”, “Флора” — на любы густ патрабавальнага пакупніка. Кошт, дарэчы, таксама прымальны — 77 капеек, адзін рубель тры капейкі…
dsc_0674— Колькі чалавек адначасова могуць спыніцца ў “міні-кафэ”?
— Размясцілі шэсць высокіх сучасных крэслаў, якія вельмі любіць моладзь. Акрамя гэтага, можна стоячы папіць кавы ці чаю. У будучым, магчыма, паставім і звычайны столік, каб мелі магчымасць прысесці людзі сталага ўзросту.
— Ці будзе працаваць аптэка? Гэтым пытаннем задаюцца многія, бо яна знаходзіцца ў зручным месцы…
— Аптэка застанецца тут жа, толькі плошча яе павялічылася.
— Асартымент у магазіне змяніўся?
— Дадалося месца для выкладкі, таму і павялічылася колькасць тавараў, разнастайнасць. Усё робіцца для зручнасці пакупнікоў: цяпер ёсць магчымасць патрымаць у руках тавар, пачытаць яго склад на ўпакоўцы. Раней аб гэтым трэба было прасіць прадаўца. Паклапаціліся і пра расфасоўку. Не кожны жадае купіць цэлы торт. Ёсць магчымасць набыць яго палову. Таксама маем спецыяльныя ўпакоўкі для пірожных на розную колькасць.
Так атрымалася, што адкрыўся магазін напярэдадні Новага года. Добры падарунак для лепяльчан. На гэтым не спыніліся. Да святаў у гандлі з’явіліся новыя тарты: “Навагодні” і “Казачны пянёк”. Улічваючы густы гараджан, гэта выпечка павінна карыстацца попытам.
— Колькі прадаўцоў абслугоўваць пакупнікоў?
— Як і раней, чатыры прадаўцы абслугоўваюць лепяльчан і гасцей горада. Хочацца адзначыць, што магазін працуе без перапынкаў і выхадных з 9.00 да 19.00.
— Што яшчэ зроблена для зручнасці і камфорту пакупнікоў? У буйных гарадах у кафэ можна паглядзець тэлевізар, паслухаць музыку…
— У нас таксама можна паглядзець тэлевізар, паслухаць музыку і не толькі… Будзе працаваць бясплатны Wi-Fi, што ў наш час вельмі прываблівае моладзь.
— Адкуль паступае ўласная кулінарная прадукцыя?
— З рэстарана, “Беларускага бістро” і кулінарнага камбіната.
— Хацелася б даведацца пра выдаткі. Адразу відаць, што на правядзенне рамонтных работ затрачана шмат сродкаў.
— На абсталяванне, рэкламу пайшло 40 тысяч беларускіх рублёў, менавіта на рамонт — 20 тысяч. Набылі дзве новыя кубічныя халадзільныя вітрыны, дзве халадзільныя шафы.
— Што можаце прапанаваць лепяльчаніну, які бяжыць у госці, а падарунак не паспеў купіць…
— Маем вялікі асартымент прыгожых упаковак, каробак. Можам адразу скампанаваць падарунак на месцы. Акрамя гэтага, прымаем папярэднія заказы на выпечку з кулінарнага камбіната. Адтуль нам будуць дасылаць прайс-лісты. Плануем зрабіць у каляровым выглядзе каталог тартоў, каб пакупнік змог паглядзець і выбраць па гусце.
— Скажыце некалькі слоў пра фаст-фуды, улюбёную ежу моладзі…
— Так, заўважылі папулярнасць гэтай прадукцыі. Шаурма па-лепельску з птушкай, хот-дог “Обжорка”, французскі хот-дог… Набылі спецыяльны апарат, каб рабіць яечны хот-дог, які таксама стаў папулярным у наш час.
Заходзячы ў залу магазіна, звярнула ўвагу, што ўсё зроблена з густам і на высокім узроўні. Нават форма дзяўчат-прадаўцоў адпавядае тэматыцы. На паліцах шмат рознай прадукцыі, адчуваецца святочны настрой. Да Новага года ёсць дзе набыць і падарункі, і прадукты да стала. Асабліва ўразілі кандытарскія вырабы — цэлыя смачныя кампазіцыі, нават шкада есці такую прыгажосць.
Гутарыла
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.
На здымках: (злева направа) прадаўцы Таццяна Крыўко, Ганна Ламекіна, Таццяна Фралова і Вольга Сільвановіч; смачная прадукцыя магазіна “Кулінарыя”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>