Людмила Шипуля — лауреат 1 степени республиканского конкурса «Прамень»

lyudmila-shipulyaЯркія каларытныя выступленні спявачкі Людмілы Шыпулі захапляюць многіх жыхароў раёна. У свой час Людміла была кіраўніком народнага ансамбля жартоўнай песні “Грымзолі”, які паспяхова выступаў на многіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Вось ужо не першы год жанчына выкладае фальклорныя спевы ў юных выхаванцаў філіяла Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў у аграгарадку Стаі, з’яўляецца загадчыцай аддзялення народнай творчасці дзіцячай школы мастацтваў і кіраўніком калектыву народнай песні “Валошкі”, створаным пры аддзяленні. Сама ж Людміла прымае ўдзел у многіх мерапрыемствах раёна, радуе сваімі цудоўнымі спевамі шматлікіх прыхільнікаў фальклорнай творчасці.
Не так даўно ў творчым жыцці Людмілы Шыпулі адбылася чарговая падзея — у I адкрытым міжнародным фальклорным фестывалі-конкурсе “Прамень”, які праводзіўся ў Гомелі, Людміла стала лаўрэатам першай ступені ў намінацыі “вакал, фальклор”.
— Фестываль-конкурс праводзіўся ў гарадскім Цэнтры культуры, а яго заснавальнікам быў прадзюсарскі цэнтр “Ягорава Гара”, — расказвае Людміла. — У склад журы ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры рэспублікі, сярод якіх Іван Кірчук, беларускі музыкант, кампазітар, фалькларыст, пісьменнік, выкладчык і лідар групы “Этна-трыо Троіца”.
Для ўдзельнікаў конкурсу не было абмежаванняў. Тут выступалі дарослыя і дзеці, кіраўнікі творчых калектываў і выхаванцы. Галоўнае ж, што аб’ядноўвала ўсіх артыстаў, гэта захапленне беларускім фальклорам, любоў да песень, танцаў, якія калісьці выконвалі нашы бабулі і дзядулі.
Сярод удзельнікаў было шмат фальклорных калектываў нашай краіны, а таксама бліжняга замежжа. Кожнае з выступленняў было па-свойму арыгінальным і пакінула яркія ўражанні ў гледачоў.
— Якія творы выконвалі менавіта вы?
— Я спявала мясцовы стайскі фальклор — песні “Жніўная” і “Вясельная”. Адзенне для конкурсу — беларускі нацыянальны строй — мне быў выдзелены дзяржаўнай установай культуры “Лепельскі Цэнтр рамёстваў”.
Вельмі прыемна, што маё выступленне атрымала высокую ацэнку членаў журы. Я атрымала Дыплом лаўрэата I ступені і памятны падарунак — дыск з поўным запісам песень калектыву “Ягорава Гара”.
— Прыміце нашы шчырыя віншаванні з перамогай! Няхай жа вашы цудоўныя спевы па-ранейшаму ўражваюць гледачоў і дораць невыказную асалоду ад творчасці!
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: спявае Людміла Шыпуля.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>