Купила продукты — выиграла авто

avtoshans-burakovskaya-olgaБачыла ў магазіне “Дионис” аб’яву аб правядзенні рэкламнай гульні “АўтаШанс”, аднак не звярнула асаблівай увагі. Для сябе, як заўсёды, зрабіла вынік: у Лепелі ўсё роўна ніхто не выйграе, бо ўдзельнічаюць гарады з усёй Беларусі.
У адну з субот праходзіў у магазіне “Дионис” у Полацку розыгрыш гульні. Удзельнічала больш за дзвесце тысяч анкет з пяці гарадоў: Гомеля, Брэста, Полацка, Наваполацка, Лепеля. Было арганізавана святочнае мерапрыемства з жывой музыкай, конкурсамі для дзяцей. Працавалі аніматары, былі падрыхтаваны салодкія прызы. Свята праходзіла на высокім узроўні.
Калі было аб’яўлена, што шчаслівай уладальніцай новага аўтамабіля стала наша зямлячка Вольга Буракоўская, дзяўчына знаходзілася дома, у вёсцы Горкі Лепельскага раёна.
— Вольга Уладзіміраўна, як даведаліся пра вынікі гульні і сваю перамогу?
— У тэлефоне заўважыла некалькі прапушчаных нумароў. Вырашыла ператэлефанаваць. Аказалася, што мне хацелі паведаміць добрую навіну. Кіраўніцтва “Рэсттрэйд” сказала, што выйграла аўтамабіль “Нісан-Альмера”. Аднак было некалькі нюансаў. Перш чым віншаваць, яны павінны праверыць нумар чэка, які ўказаны ў анкеце, і пашпарт. Чэк трэба было захаваць дома. Сустрэчу прызначылі на сераду. Гэтыя дні вельмі хвалявалася. А раптам адну лічбу пераблытала ці яшчэ што-небудзь…
— Як вырашылі паўдзельнічаць у гульні?
— Магазін “Дионис” наведваю пастаянна, люблю іх выпечку. Прапанавалі запоўніць анкету, бо набыла тавараў больш чым на 20 рублёў. За пэўны перыяд такіх анкет атрымалася восем. А гэта значыць, што і шанцы выйграць павялічваюцца.
— Спадзяваліся на перамогу? Якія былі першыя думкі і ўражанні?
— Я спадзявалася, а брат казаў: “Усё роўна нічога не выйграеш”. Нават не паверыў, калі яму паведаміла аб выніках розыгрышу. Аднак, пачуўшы такую навіну, сама не адразу паверыла. Можа, чый розыгрыш… Потым, калі першыя ўражанні прайшлі, пачала разумець, што гэта праўда. Столькі радасці адчула, як малое дзіця, атрымаўшы любімую цацку! Бацькі і брат таксама за мяне былі вельмі рады.
— З кім забіралі выйгрыш? Адразу паехалі за рулём на новай машыне?
— З татам і братам адправіліся ў Полацк. Па дарозе вельмі хвалявалася. Яшчэ больш перажывала, калі правяралі чэк і ўсе даныя. Як паведамілі, што ўсё правільна, стала спакайней на душы. Асабліва прыемна было ўбачыць аўтамабіль з вялікім чырвоным бантам. Нагадвае прыгожы фільм, калі на дзень нараджэння дзяўчыны атрымліваюць падарункі. За руль, канечне, пабаялася сесці. Ехаў тата, а я па дарозе ўсё разглядала ў салоне, вывучала.
— Як адрэагавалі калегі па працы?
— Усе віншавалі, пыталіся, што трэба зрабіць, каб таксама паўдзельнічаць у гульні. Казалі, што цяпер верыцца ў сапраўднасць розных рэкламных гульняў. Да гэтага часу адносіліся несур’ёзна да рознага роду латарэй.
— Некалькі слоў аб сабе…
— Нарадзілася на Лепельшчыне, у вёсцы Горкі. Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава па спецыяльнасці “матэматык-інфарматык”. Спачатку працавала ў Слабадской дзіцячы сад-сярэдняй школе. Вось ужо другі год працую ў сярэдняй школе №3 г. Лепеля. Выкладаю інфарматыку, матэматыку і дадаткова з’яўляюся праграмістам. Атрымала і другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Вэб-дызайнер-праграміст”.
— Дзе прымяняеце веды вэб-дызайнера?
— Канечне, на ўроках інфарматыкі. Напрыклад, калі праходзілі тэму графічнага рэдактара, тлумачыла дзецям пра гэтую спецыяльнасць. Дапамагаюць веды і ў час працы на школьным сайце. Увогуле, вельмі цікава было вучыцца.
— Разумею, што ў настаўніка заўсёды спраў хапае. Аднак чым займаецеся ў вольную хвіліну?
— Часцей, канечне, правяраю сшыткі. Люблю маляваць, асабліва прыроду і жывёл. Захапляюся хараством навакольнага свету і потым спрабую перанесці ўсё гэта на паперу. Нарадзілася ў прыгожым, маляўнічым месцы. Напэўна, гэта і спрыяе майму натхненню. На выхадныя дні прыязджаю ў вёску і адпачываю там душою, хоць і працы таксама хапае. Трэба дапамагчы бацькам па гаспадарцы. А ў зімовыя вечары люблю паглядзець меладраму, паспачуваць героям.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.
На здымку: Вольга Буракоўская — шчаслівая ўладальніца аўтамабіля.

Один комментарий для “Купила продукты — выиграла авто

  • 22.12.2018 в 12:51 дп
    Permalink

    Класс. Как повезло, а вот мне никогда так по-крупному не везло. Завидую белой завистью

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>