Кипит работа на строительстве нового дома

img_4610 Праходзячы па вуліцы Калініна, многія лепяльчане звярнулі ўвагу, як кіпіць работа на будаўніцтве новага дома. У цяперашні час ён будаўніцтва завяршаецца і вядуцца ўнутраныя аддзелачныя работы. Увядзенне ў эксплуатацыю плануецца на снежань гэтага года.

Больш падрабязна аб правядзенні неабходных работ, якасці будаўніцтва расказвае дзяржаўны будаўнічы інспектар Аршанскага занальнага аддзела Аляксей Літвінчук:
— Заказчыкам новага будаўнічага аб’екта — 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Калініна — з’яўляецца ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама, генпадрадчык — ТАА “Кітайская грамадзянская інжынерна-будаўнічая карпарацыя”. На субпадрадзе занятае прыватнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства “Цзэцзя”. Праектаваннем будаўнічага аб’екта займалася Віцебскае абласное ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Віцебскжылпраект”.
Разам з работнікамі прыватнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Цзэцзя”, асноўную частку якіх складаюць беларусы, на ўзвядзенні новага дома працавалі і спецыялісты-муляры з Кітайскай народнай рэспублікі.
img_4618У новым доме запланавана выдзеліць сацыяльнае жыллё дзецям-сіротам, інвалідам, а таксама сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.
Аддзелачнымі работамі ў кватэрах займаюцца работнікі ПУБП “Цзэцзя”, добраўпарадкаваннем, азеляненнем тэрыторыі дома займаюцца спецыялісты КУП МС “Лепельскае ПМС”. Устаноўка ж сантэхнікі, наладжванне сістэмы ацяплення, водазабеспячэння і каналізацыі — справа “Наваполацкага мантажнага ўпраўлення “Белсантэхмантаж-1”. На сённяшні дзень выканана 90 працэнтаў будаўнічых работ.
— Аляксей Аляксеевіч, скажыце, калі ласка, на што звяртаецца асаблівая ўвага ў час кантролю за ходам будаўнічых работ?
— Адзначу, што для паспяховай работы на будоўлі патрэбны не толькі якасныя матэрыялы, спраўныя механізмы і кваліфікаваныя рабочыя. Вельмі важна таксама стварыць умовы для бяспечнай працы і арганізацыі рабочага месца.
Для таго, каб субпадрадчык прыйшоў на будаўнічую пляцоўку, спачатку яму патрэбна правільна аформіць усю неабходную дакументацыю, аб’ект неабходна зарэгістраваць у дзяржбуднаглядзе. Толькі пасля гэтага ён можа прыступаць да правядзення работ. Мы строга сочым за выкананнем усіх неабходных нормаў і патрабаванняў. Вядзём кантроль за якасцю будаўнічых работ, утрыманнем будаўнічай пляцоўкі. Гэта і наяўнасць у работнікаў спецадзення, сродкаў абароны, абазначэнне спецыяльных зон, звязаных з вытворчай рызыкай, і іншыя мерапрыемствы.
Культура будаўніцтва ахоплівае шырокі спектр пытанняў. Яна бярэ пачатак яшчэ на этапе падрыхтоўкі да будаўніцтва і афармлення праектна-каштарыснай дакументацыі, дзе агаворваюцца правілы, тэхналогія і культура вытворчасці будаўніча-мантажных работ, пачынаючы ад агароджы, абазначэння небяспечных зон і да парадку складзіравання, захоўвання інвентару і матэрыялаў. Першачарговая ўвага ўдзяляецца менавіта гэтым пытанням, паколькі культура будаўніцтва — гэта перш за ўсё залог якасці.
Тым не менш у час правядзення пяці кантрольных мерапрыемстваў на будаўнічым аб’екце былі выяўлены 32 дэфекты і парушэнні, — адзначае Аляксей Аляксеевіч. — На будаўнічай пляцоўцы было заўважана смецце, што не дапушчальна., адсутнічала агароджа — на два метры па перыметры. Па ўсіх фактах накіраваны рэкамендацыі. За дапушчаныя парушэнні абавязковых патрабаванняў ТНПА і патрабаванняў па арганізацыі будаўнічай пляцоўкі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці дзве службовыя асобы падрадных арганізацый у выглядзе штрафаў на суму 196 рублёў. Ухіленні ж дэфектаў, указаных у рэкамендацыях інспекцыі, былі праведзены аператыўна і ва ўстаноўленыя тэрміны.
Адзначу, што новы 40-кватэрны дом па вуліцы Калініна — гэта аб’ект з даволі высокай культурай будаўнічай вытворчасці, якая дасягаецца пастаянным кантролем з боку ўсіх удзельнікаў будаўніцтва, у тым ліку і інспекцыяй Дзяржбуднагляду. Плённая праца па наглядзе за ходам правядзення неабходных работ будзе працягвацца ў адпаведнасці з праектам і нарматыўнымі дакументамі. Наша агульная задача — увесці ў эксплуатацыю новы дом, пабудаваны якасна і надзейна.
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: муляры ПУБП “Цзэцзя” (злева направа) Міхаіл Ляхаў, Мікалай Седзін і Сяргей Падбярозны;новы 40-кватэрны дом па вуліцы Калініна.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>