«Рождественская звезда» в центре детей и молодёжи

dsc_0605У дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі “Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” прайшоў раённы этап выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Журы ацаніла работы. Каля пятнаццаці лепшых з іх накіраваліся на абласны этап. Будзем спадзявацца, што яны трапяць і на вышэйшы ўзровень — будуць выстаўлены ў ХХІІ Рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Лічу, што працы, а яны выкананы на высокім узроўні, таго заслугоўваюць.
Курыруе выставу культарганізатар цэнтра Алена Макаранка. Яна ж і распавяла коратка пра конкурс.
— Удзельнічаюць навучэнцы школ, гарадскіх і сельскіх, і цэнтра дзяцей і моладзі. Узрост навучэнцаў — ад васьмі да 16 гадоў. Пераможцы вызначаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях. Можна было працаваць індывідуальна і калектыўна ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Тэматыка прыбліжаная да навагодніх святаў: “Зіма ў Беларусі”, “Зімовыя святы і іх героі”, “Навагоднія казкі”. Работ вельмі шмат. Усе прыгожыя, заслугоўваюць увагі. Відаць, што дзеці стараліся, уклалі душу. Журы было складана адбіраць лепшыя творы. Але, як разумееце, ёсць абмежаванні ў колькасці. Конкурс стаў ужо традыцыйным, праводзіцца кожны год. Улічваючы вынікі папярэдніх гадоў, на высокім узроўні ацэньваюцца працы з керамікі, “маляванкі”, выкананыя алейнымі або клеевымі фарбамі хатняга прыгатавання на тэкстыльнай паверхні.
dsc_0610Першыя месцы занялі ў намінацыях “Навагодняя ёлка” і “Ёлачная цацка” навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Кераміка” ДУДА “Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі; у намінацыі “Калядная зорка” — аб’яднанне па інтарэсах “Цудоўны абрэзачак” ЦДіМ. Лепшымі прызнаны “Сувеніры-падарункі” аб’яднанняў “Чароўная майстэрня” ЦДіМ і “Вясёлка” ДУА “Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна”; “Навагодняя паштоўка” навучэнцаў ДУА “Старалядненская яслі-сад — базавая школа Лепельскага раёна”; “Калядная кампазіцыя” аб’яднання “Творчая майстэрня “Чараўнікі” ЦДіМ. Пераможцамі сталі таксама “Навагодні персанаж” аб’яднанняў па інтарэсах “Умелыя ручкі” ДУА “Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна”, “Майстрыха” Заслонаўскай сярэдняй школы, “Чароўны абрэзачак” ЦДіМ і “Навагодні касцюм” аб’яднання “Умелыя ручкі” ДУА “Старалядненская яслі-сад — базавая школа”.
Пакідаючы залу, захацелася пачаць падрыхтоўку да Новага года. Святочна стала на душы, хоць і няма сонейка на вуліцы. Падумалася: “Якая вялікая творчая работа праводзіцца з дзецьмі ў нашым раёне! Каб навучыць рабіць такія прыгожыя рэчы, трэба мець невычэрпную крыніцу творчасці, талент і цярпенне”.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.
На здымку: экспанаты цудоўнай выставы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>