Выпускники Лепельского района готовятся к сдаче централизованного тестирования

repeticionnoe-testirovanieНа базе дзяржаўнай установы адукацыі СШ №1 г. Лепеля прайшоў семінар, мэта якога — падрыхтоўка выпускнікоў Лепельскага раёна да здачы цэнтралізаванага тэсціравання па біялогіі.

Па ініцыятыве начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоля Карпіцкага быў запрошаны кандыдат біялагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры батанікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Леанард Мяржвінскі. Леанард Міхайлавіч разглядаў розныя раздзелы біялогіі, асабліва спыняючыся на тэмах, якія звычайна выклікаюць найбольшую цяжкасць на цэнтралізаваным тэсціраванні і ў якіх навучэнцы робяць шмат памылак.
Семінар праходзіў два дні перад рэпетыцыйным тэсціраваннем. У ім прынялі ўдзел 38 чалавек: навучэнцы дзясятых-адзінаццатых класаў і іх педагогі. Гэта першы падобны семінар у Лепельскім раёне і, хутчэй за ўсё, не апошні. Яго плануюць паўтарыць зімой. Аддзелам па адукацыі з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам заключаны дагавор, у рамках якога будуць наладжаны сумесная праца і рэалізацыя розных праектаў.
Адзін з напрамкаў супрацоўніцтва — правядзенне семінараў, канферэнцый, работа з адоранымі навучэнцамі. З верасня група навучэнцаў раёна раз у месяц выязджае ў Віцебск. Там выкладчыкі ўніверсітэта рыхтуюць школьнікаў да рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі і біялогіі. Усяго ў групах па абодвух прадметах — 28 чалавек, сярод якіх вучні восьмых — адзінаццатых класаў.
Алена Марціновіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>