Погиб солдат на дороге

p23430Каля трох гадзін ночы з 21 на 22 кастрычніка на трасе Мінск — Віцебск у выніку дарожна-транспартнага здарэння загінуў салдат тэрміновай службы, ваеннаслужачы 231-й артылерыйскай брыгады. На дадзены момант можам паведаміць наступную інфармацыю.
Ваеннаслужачы тэрміновай службы 1999 года нараджэння дзявятага кастрычніка пасля заканчэння навучальнага курса ў 72-м аб’яднаным вучэбным цэнтры ў Печах прыбыў для праходжання далейшай службы ў Бароўку. У цэлым камандзіры характарызавалі салдата са станоўчага боку, выканальным, дысцыплінаваным, таму 21 кастрычніка яго паставілі ў нарад па службе.
У сярэдзіне дня ў нядзелю сына наведала маці. Пазней жанчына распавядала, што пыталася, як праходзіць служба. Сын адказваў, што ў Бароўцы служыць добра, нават лепш, чым у Печах.
Пад час выканання нараду салдат у 02.15 паведаміў дзяжурнаму, што збіраецца выйсці і выкінуць вядро смецця. Калі праз дзесяць хвілін ён не вярнуўся, паднялі трывогу. Каля трох гадзін яго знайшлі на дарозе, ужо загінулага.
Хлопец патрапіў пад колы фуры. Аўтамабіль зарэгістраваны ў Кыргызстане, вадзіцель таксама адтуль. У ноч трагедыі машына ехала з боку Віцебска, везла каля 20 тон грузу. Кіроўца пазней даваў паказанні, што чалавек на дарозе з’явіўся абсалютна нечакана. Ён спрабаваў ухіліцца, прымяніць экстранае тармажэнне, але цяжкагружаную фуру, як і любы іншы аўтамабіль, імгненна спыніць немагчыма.
Па факце гібелі ваеннаслужачага заведзена крымінальная справа, вядзецца следства, прызначаны шэраг экспертыз. Аб выніках расследавання мы будзем інфармаваць чытачоў.
У дадзенай сітуацыі вельмі шкада родных загінулага, асабліва яго маці.
Сяргей БУЛАЙ,
начальнік РАСК, падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>