Освещение сельских у лиц в Лепельском районе взято на контроль

1904afa7e50b4bffa9aa17214e78410dУ рэдакцыю нярэдка звяртаюцца жыхары вёсак, якія не задаволены асвятленнем вуліц, дзе не працуюць ліхтары. Часта даводзіцца паведамляць аб гэтым на адрас Лепельскага раёна электрасетак з пытаннем аб іх замене, але затрачваецца шмат часу.
Для таго, каб атрымаць кампетэнтны адказ на гэта пытанне, мы звярнуліся да начальніка Лепельскага раёна электрасетак Віктара Ярмошкіна.
— Віктар Міхайлавіч, раскажыце, калі ласка, як вядзецца работа па асвятленні вуліц нашага раёна.
— У Лепельскім раёне на працягу многіх год існуе трывалая практыка па арганізацыі асвятлення вуліц раёна. На летні час абсталяванне па асвятленні адключаецца згодна з рашэннямі сельвыканкамаў і пачынае працаваць з пачатку верасня. Зразумела, што за некалькі месяцаў ліхтары могуць выйсці са строю — у некаторыя з іх могуць забрацца насякомыя і г.д. У выніку можа атрымацца, што ліхтар працуе некалькі дзён — і згасае.
Для наладжвання бесперабойнага асвятлення мы нарыхтоўваем запас спраўных ліхтароў, каб хутка іх замяніць у патрэбным выпадку. Аднак загадзя немагчыма ведаць, колькі ліхтароў выйдзе са строю ў адпаведны час. Як толькі паступаюць заяўкі, мы імкнёмся тут жа іх выканаць — закупляем новыя свяцільні і тэрмінова ўстанаўліваем іх.
У Лепельскім раёне налічваецца 220 населеных пунктаў, дзе ўстаноўлена 1570 свяцільняў, а на замене ліхтароў працуе адна дзяжурная брыгада, работнікам якой даводзіцца выязджаць і па выкліках іншых абанентаў. Таму адначасова выканаць усе заяўкі немагчыма.
Аднак усе звароты жыхароў раёна знаходзяцца на кантролі. Паступова, на працягу кастрычніка — лістапада бягучага года, мы выканаем усе заяўкі нашых абанентаў.
Адзначу, што ў апошнія тры гады мы набываем святлодыёдныя ліхтары, зробленыя па энергазберагальнай тэхналогіі, якія працуюць больш працяглы час.
— Віктар Міхайлавіч, у якіх населеных пунктах запланавана наладзіць асвятленне ў бліжэйшы час?
— На чарзе — вёскі Домжарыцкага і Слабадскога сельсавета, а затым — усіх астатніх сельсаветаў. Яшчэ раз адзначу, што ўсе заяўкі нашых абанентаў абавязкова будуць выкананы.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>