Чытачы з летнікаў

Маленькія аматары казак сабраліся на ранішнік “Чароўны свет гульняў і казак”. Гэта дзеці малодшага школьнага ўзросту, якія адпачываюць у летніках гарадскіх школ.

Удзельнікі ранішніка самі выконвалі ролі любімых казачных персанажаў – Кашчэя Бессмяротнага, Бабы-Ягі, Змея Гарыныча і г.д. Затым дзеці сачынялі казку пра Калабка на сучасны лад. Цікавым аказаўся конкурс “Дамалюй малюнак”, калі ў выніку сумеснай працы атрымліваліся забаўныя малюнкі.

 Усяго ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля сотні дзяцей з аздараўленчых летнікаў.

 Вакол свету — за паўгадзіны

  Карысным для дзяцей атрымалася пазнавальнае мерапрыемства “Вакол свету”. Яны паслухалі расповед пра некаторыя краіны, напрыклад, пра Індыю, Балгарыю і інш. Цікаві­ла усё: як жыве народ гэтых краін, якія ў яго традыцыі, звычкі. Адбылося знаёмства з помнікамі гісторыі і архітэктуры. Інфармацыя насіла турыстычны характар. Шырока выкарыстоўваліся слайды.

  Завочнае падарожжа па краінах свету за паўгадзіны зрабілі дзеці гарадскіх школ малодшага і сярэдняга ўзросту.

 Акно ў свет

 Аформлены некалькі выстаў – “Цуд, імя якому кніга”, “Кніга – гэта акно ў свет”, “Песняры зямлі беларускай”.

 Першая распавядае пра правядзенне года кнігі ў розных гарадах Беларусі, другая сведчыць пра тое, як і чыімі намаганнямі рабілася кніга. На трэцяй сабраны творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, чые юбі­леі мы будзем неўзабаве адзначаць, прыведзены іх жыццёвы і творчы шлях.

 Што чытаюць дзеці?

 897 наведнікаў у чытальнай зале, 685 юных чытачоў запісаны на дзіцячым абанеменце і яшчэ 945 падлеткаў бяруць кніжкі на абанеменце дарослым.

 Што чытаюць дзеці і падлеткі? Не толькі кніжкі, але і перыёдыку. Вельмі папулярныя ў іх часопісы “Барбі”, “Феі”, “Чарадзейкі”. У падлеткаў карыстаецца попытам часопіс пра жывёл “Дамашні любімец”. Дзяўчаткі з задавальненнем гартаюць часопісы “Страказа”, “Апельсін”, “Чароўны” і інш. Усяго бібліятэка выпісвае каля сямідзесяці экзэмпляраў розных перыядычных выданняў.

 Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>