Главврач Лепельской ЦРБ сделал прививку от гриппа

img_4238Напэўна, кожнаму з нас зразумела, наколькі сур’ёзнай з’яўляецца хвароба грыпам. Гэта вострае сезоннае віруснае захворванне, эпідэміі якога ўзнікаюць кожны год у асенне-зімовы перыяд. Грып — адна з самых актуальных медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных праблем.
Каб засцерагчы сябе ад віруснага захворвання, медыцынскія спецыялісты рэкамендуюць перад наступленнем зімы зрабіць прафілактычную прышчэпку.
— Вакцынапрафілактыка — асноўны і эфектыўны сродак прафілактыкі грыпу, папярэджання развіцця эпідэмій, найбольш даступны і эканамічны спосаб зніжэння захворванняў, — адзначае галоўная медсястра ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” Аксана Акуневіч. — З трэцяга верасня бягучага года ў нашым раёне пачалася прышчэпачная кампанія па прафілактыцы грыпу. Сёлета можна зрабіць прышчэпку расійскай вакцынай “Грыпол плюс”. Праз 14 — 21 дзень пасля вакцынацыі развіваецца імунітэт, які забяспечвае абарону ад захворвання грыпам на працягу шасці — дванаццаці месяцаў. Медыцынскія работнікі рэкамендуюць рабіць прышчэпкі кожны год, таму што форма вірусаў, якія выклікаюць хваробу, штогод змяняецца. Неабходна зрабіць іншы склад вакцыны для таго, каб яна адпавядала змяненням, што адбываюцца ў вірусе. Вакцына супраць грыпу ствараецца такім чынам, каб магла абараніць арганізм чалавека ад адпаведных вірусаў, якія, па ацэнках спецыялістаў, будуць распаўсюджвацца сёлета.
— Аксана Васільеўна, існуе думка, што ад прышчэпкі можна захварэць грыпам…
— Фактычна гэта немагчыма, таму што ў процігрыпознай вакцыне прысутнічае не жывы вірус, а яго фрагменты, на якія ў арганізме чалавека выпрацоўваюцца антыцелы. Так, захварэць магчыма, але толькі вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыяй і ў дастаткова лёгкай форме.
— Вядома, важную ролю тут мае і эканамічны фактар…
— Безумоўна. Аплата лістоў непрацаздольнасці, недаатрыманы прыбытак з-за адсутнасці работніка, зніжэнне эфектыўнасці працы па прычыне павышанай нагрузкі на здаровых супрацоўнікаў — усе гэтыя фактары вядуць да эканамічнага ўрону па прычыне павышанай нагрузкі на прадпрыемствах, у арганізацыях раёна. Падлічана, што кошт вакцынацыі нашмат меншы за лячэнне і іншыя расходы, звязаныя з адсутнасцю работніка. Таму кіраўнікі прадпрыемстваў стварылі ўсе ўмовы для правядзення прафілактычных прышчэпак супрацоўнікам, заключыўшы дагаворы з установай аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”.
Падрыхтоўка і правядзенне кампаніі імунізацыі супраць грыпу — штогадовая планавая комплексная работа, якая праводзіцца медыцынскімі работнікамі ў цесным узаемадзеянні з органамі выканаўчай улады, кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў.
Вакцынацыю супраць грыпу штогод у абавязковым парадку праходзяць і работнікі медыцынскіх устаноў. Прыкладам жа для ўсіх з’яўляецца атрыманне прышчэпкі галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Ільёй Шандалесавым. Спадзяёмся, што нашым прыкладам скарыстаюцца і іншыя жыхары раёна.
Будзьце ўважлівыя да сябе, беражыце здароўе сваіх родных і блізкіх!
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: вакцыну супраць грыпу атрымлівае галоўны ўрач установы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” Ілья Шандалесаў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>