Кубок «Белой Руси»

so7k5rmh9wiКаля двухсот удзельнікаў з Мінска, Мінскай вобласці, Віцебска і Лепеля выступілі на Кубку “Белай Русі” па тхэквандо. Спаборнічалі ў дысцыплінах “туль” і “тэст на хуткасць”. Па выніках апошняга трэба выканаць максімальна магчымую колькасць удараў левай і правай нагой за пэўны прамежак часу. Сярод дзяцей шасці-сямі гадоў у “тэсце на хуткасць” перамагла Насця Папова. Мілана Тарасевіч і Ілья Аксяновіч занялі трэцяе месца. У “тулі” першынствавалі Насця Папова і Ілья Аксяновіч. Захар Пацыенка і Мілана Тарасевіч — на другім месцы.
Сярод васьмі- і дзевяцігадовых дзяцей у дысцыпліне “туль” на другой прыступцы п’едэсталу гонару размясціліся Іван Азаронак, Ілья Яцук, Яраслаў Кажэмскі, Максім Хадун. Бронзавыя медалі ў Ягора Баранава і Мацвея Мазго. Ягор Баранаў і Ілья Яцук заваявалі “срэбра” ў спарынгу, Мацвей Мазго — на трэцім месцы.
Ганаровае трэцяе месца ў “тулі” занялі таксама Ніколь Дзямко і Каліна Парамок. Каліна ў сваю чаргу перамагла ў “спарынгу”, Ніколь Дзямко і Артур Дзямко замкнулі тройку мацнейшых.
На здымку: на п’едэстале гонару ў дысцыпліне “туль” Насця Папова і Мілана Тарасевіч (першае і другое месцы адпаведна).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>