Гостья заметила на холодильнике несколько золотых украшений

article23472Разгледжана крымінальная справа ў адносінах жыхаркі Докшыцкага раёна, якая ўкрала залатыя вырабы.
Адной з прычын, што садзейнічала ўчыненню злачынства, стала неабачлівасць самога пацярпелага.
Так, у час папярэдняга і судовага следства ўстаноўлена, што жыхарка Докшыцкага раёна ў начны час на тэрыторыі стаянкі “Гасціны двор”, размешчанай паблізу г. Лепеля, пазнаёмілася з двума маладымі людзьмі, якія прапанавалі працягваць адпачынак дома ў аднаго з іх.
Дзяўчына разам з новымі знаёмымі распівала спіртное ў доме пацярпелага, а затым прадоўжыла адпачынак з яго сябрам. Раніцай мужчына пакінуў дом, а жанчына папрасіла ў пацярпелага грошы за праведзены з яго сябрам час. Мужчына адышоў з дому на пятнаццаць хвілін, каб зняць грошы ў банкамаце. У гэты час госця заўважыла на халадзільніку некалькі залатых упрыгажэнняў — пярсцёнак, ланцужок, крыжык — і вырашыла іх украсці. Вярнуўшыся, пацярпелы аддаў ёй грошы. Злачынка паехала ў г. Глыбокае, дзе і рэалізавала ўкрадзеныя залатыя вырабы. Як яна патлумачыла, грошы ёй былі патрэбны, каб вярнуць доўг сястры, пазычыла для таго, каб закадавацца ад алкагольнай залежнасці.
Судом Лепельскага раёна з улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы грамадзянка С. прызнана вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды тэрмінам на адзін год у выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Прыгавор суда ўступіў у законную сілу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>