Автомобиль просил не забирать, потому что он нужен, чтобы возить в город пожилую мать

121-rechitsaУступіў у законную сілу прыгавор суда Лепельскага раёна ў адносінах жыхара Докшыцкага раёна, які кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.
Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні жыхара Докшыцкага раёна ва ўчыненні правапарушэння, прадугледжанага ч.1 артыкула 317-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Грамадзянін Г. раней ужо быў падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню па пастанове начальніка ДАІ Докшыцкага РАУС па ч.1 артыкула 18.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Не маючы права кіравання транспартным сродкам, знаходзячыся ў нецвярозым стане, кіраваў аўтамабілем “Фольксваген-Гольф”, што належаў яму, па тэрыторыі Докшыцкага, Ушацкага і Лепельскага раёнаў. Рухаючыся па аўтадарозе Лепельскага раёна, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет.
Згодна з копіяй акта агляду, абвінавачваемы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (3,13 працэнта). Абвінавачваемы паставіў у небяспеку жыццё як мінімум дваіх грамадзян, што знаходзіліся ў аўтамабілі ў якасці пасажыраў і на працягу ўсяго шляху распівалі алкаголь сумесна з вадзіцелем.
У час судовага следства абвінавачваемы сваю віну прызнаў, аўтамабіль прасіў не забіраць, таму што ён патрэбны, каб вазіць у горад пажылую маці. Аднак у час сваёй “п’янай” паездкі аб маці ён, вядома, не думаў.
Судом Лепельскага раёна грамадзянін Г. прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.317-1. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады са штрафам у памеры 130 базавых велічынь у суме 3185 рублёў і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартным сродкам тэрмінам на пяць гадоў. На падставе ч.6 арт.61 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прымяняецца спецыяльная канфіскацыя аўтамабіля “Фольксваген-Гольф”, які належыць абвінавачваемаму.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>