Металл в кузове, а документов нет …

This image was originally published on Onliner.by web site (http://www.onliner.by/). All rights reserved.

This image was originally published on Onliner.by web site (http://www.onliner.by/). All rights reserved.

Нелегальны абарот лому і адходаў чорных і каляровых металаў на тэрыторыі нашай краіны, а таксама наступны вываз металу ў Расійскую Федэрацыю аказвае негатыўны ўплыў на эканоміку краіны і наносіць істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам. Практыка засведчвае, што адным з распаўсюджаных правапарушэнняў фізічнымі асобамі з’яўляецца незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з нарыхтоўкай другаснай сыравіны і несанкцыянаваны вываз лому за мяжу. Аб гэтым па просьбе рэдакцыі распавядае А.Рыснік, оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС.
Не буду галаслоўным, прывяду прыклады. Сумесна з калегамі з Бешанковіцкага раёна нашы супрацоўнікі затрымалі аўтамашыну “Сканія”. І не паражняком яе гналі. У кузаве перавозілася больш за дванаццаць тон лому і адходаў чорнага металу. Суправаджальных дакументаў у вадзіцеля не аказалася. Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Гэта адзін бок крымінальнага медаля. Ёсць і другі, не менш небяспечны. На Лепельшчыне рэгіструюцца парушэнні парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі (закупкі) або рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў. Толькі сёлета тры юрыдычныя асобы аграпрамысловага комплексу раёна прыцягнуты за гэта да адміністрацыйнай адказнасці.
І тут не лішне нагадаць аб мерах пакарання вінаватых. Адказнасць за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам лому і адходаў чорных і каляровых металаў строга караецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць цягне накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.
За парушэнне парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі (закупкі) або рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў накладваецца штраф у памеры ад трыццаці да пяцідзесяці, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад ста да трохсот працэнтаў ад кошту металапрадукцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>