Полина хвастается, что может сварить суп и компот, спечь оладьи, омлет, пиццу

img_2202На ўроках працы ў Аксаны Жарнасек вучаццане толькі майстраваць ды даглядаць агародніну на школьным участку, але і гатаваць ежу. Паліна хваліцца,  што можа зварыць суп і кампот,  спячы аладкі, амлет, піцу,  прыгатаваць салат. Усяму гэтаму  іх навучыла любімая настаўніца, а яе ў сваю чаргу — жыццё.

І маленькая Паліна раптам ажывілася, заўсміхалася, стала марыць:
— Вось хутка ў мамы дзень нараджэння. Абавязкова што-небудзь зраблю для яе і падару.
— Што менавіта?
— Ну, хоць бы ляльку.
Сямікласніца Паліна Папова і яшчэ сямёра дзяўчынак, яе равесніц, займаюцца ў школьным аб’яднанні па інтарэсах “Майстрыца”, якое вядзе настаўніца працы Заслонаўскай школы Аксана Жарнасек.
Дзяўчаткі штотыдзень збіраюцца разам: шыюць, фарбуюць бацікам, плятуць розныя вырабы з трубачак, бісеру, прыроднага матэрыялу. Вунь лялек якіх нашылі — адна за адну прыгажэй, стаяць радком на паліцах, пахваляюцца сваім хараством.
Паліна заняла першае месца на раённым конкурсе “Калядная зорка” за паштоўку-віншаванне са святам, а ў мінулым годзе прывезла пераможны дыплом за першае месца ў раённай малой алімпіядзе. Зараз дзяўчынка малюе простым алоўкам. Калі ёсць час, можа што-небудзь пашыць. Шыць і вышываць крыжыкам яе навучыла маці, а вось швейную машынку асвоіла ўжо ў гуртку.
Летась выхаванцы Аксаны Генадзьеўны занялі ўсе тры прыступкі на ганаровым памосце малой алімпіяды. Дар’я Батурына апынулася на другім месцы, а Марыя Гладкая — на трэцім.
На ўроках працы ў Аксаны Жарнасек вучацца не толькі майстраваць ды даглядаць агародніну на школьным участку, але і гатаваць ежу. Паліна хваліцца, што можа зварыць суп і кампот, спячы аладкі, амлет, піцу, прыгатаваць салат. Усяму гэтаму іх навучыла любімая настаўніца, а яе ў сваю чаргу — жыццё.
Аксана родам з Пышна. Пасля школы вучылася ў Полацкім педкаледжы па спецыяльнасці “пачатковыя класы” з правам выкладання роднай мовы і літаратуры. Накіравалі працаваць у Грыгаравіцкую школу, дзе яшчэ выкладала музыку і была педагогам-арганізатарам.
У Грыгаравічах выйшла замуж, нарадзіўся Дзяніс, аднак не было дзе жыць маладой сям’і. Неўзабаве жыллё прапанавалі ў Заслонаве, таму сюды і пераехалі. Спачатку вызвалілася месца ў групе падоўжанага дня, затым далі некалькі гадзін у пачатковых класах, а пасля стала настаўніцай абслуговай працы. Тым часам нарадзілася Насця.
Зараз ужо дачка пайшла ў першы клас, а сын вучыцца ў пятым.
Яшчэ ў Грыгаравічах Аксана Генадзьеўна вырашыла працягваць вучыцца далей. Паступіла на завочнае аддзяленне мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта.
Малявала Аксана з дзяцінства — каляровымі алоўкамі. Вельмі любіла гэтую справу і марыла стаць настаўніцай выяўленчага мастацтва. А калі пайшла вучыцца ў ВНУ, вырашыла вярнуцца да сваёй дзіцячай мары. І зараз у Заслонаўскай школе яна вядзе акрамя “Майстрыц” яшчэ і аб’яднанне па інтарэсах “Маленькія чараўнікі” — па маляванні. Шыць, вязаць, вышываць навучылася яшчэ ў роднай школе ў Пышне ад настаўніцы Яўгеніі Прывады.
Зараз яе выхаванцы займаюць прызавыя месцы на розных конкурсах. Ды не гэта галоўнае. Важна, што яны з дзяцінства ўмеюць рабіць сваімі рукамі тое неабходнае, што абавязкова спатрэбіцца ім у жыцці, калі абзавядуцца сем’ямі і самі стануць маці. Кожны з нас выйшаў з дзяцінства, дзе з задавальненнем ласаваўся матулінымі ці бабулінымі пачастункамі. Вунь і маленькая Палінка з гордасцю расказвае пра Старое Сяло, дзе жыве яе бабуля, пра яе незабыўныя блінчыкі з варэннем і аладачкі.
Вось і ў Аксанінай сям’і не было б, напэўна, поўнага шчасця без яе фірмовых мясных рулецікаў, запечаных з сырам і з грыбамі. Шчасцю гаспадыні трэба навучыцца. І дзе ж гэта зрабіць, як не ў школе, на ўроках абслуговай працы!
Уладзімір МІХНО.
На здымку: заняткі ў гуртку “Майстрыца” вядзе настаўніца Аксана Жарнасек.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>