Конкурс на лучшее благоустройство территории усадебного дома в этом году был в Лепеле особый

img_2047 Штогадовы конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі сядзібнага дома сёлета быў асаблівы. Расказвае начальнік аддзела па архітэктуры і будаўніцтве райвыканкама Наталля Кляшторная:

— У мінулыя гады мы, работнікі райвыканкама, аб’язджалі вуліцы горада, шукалі і выбіралі самыя прыгожыя сядзібы. Сёлета ж гараджане самі сталі праяўляць ініцыятыву. Людзі прыслалі некалькі заявак, прыклалі фотаздымкі, апісанні работ, зробленых на сядзібах, дэкаратыўных раслін, высаджаных на ўчастках, малых архітэктурных кампазіцый. Гэта вельмі парадавала. Мы цяпер ехалі не наўздагад, а мэтанакіравана. Указаныя адрасы былі бачныя здалёк.
У намінацыі “Лепшая прыдамавая тэрыторыя прыватнага жылога дома” пераможцай прызнана сядзіба Антаніны Канстанцінаўны Сімак, размешчаная па адрасе: завулак Бярэзінскі, д. 8. За апошнія тры гады жанчына высадзіла дзясяткі дэкаратыўных кустоў і кветак, зрабіла лавачкі, аркі і іншыя архітэктурныя формы, выклала пліткай некалькі дарожак.
Справа не прыпыняецца, працэс добраўпарадкавання і навядзення прыгажосці ў доме №8 па Бярэзінскім завулку працягваецца, Антаніна Канстанцінаўна мае вялікія планы.
Маладая сям’я Яўгена і Марыны Цімафеевых у доме №46 па завулку Ясеніна жыве адносна нядаўна, некалькі гадоў. Муж працуе ў ПМК-75, жонка — у райкаме БРСМ. Іх дом і сядзіба выкананы ў класічных сучасных тэндэнцыях — проста і таму элегантна. Агароджа з металапрофілю, роўна падкошаны газон, высаджаныя ў прамую лінію невысокія дэкаратыўныя і пладовыя дрэвы, вымашчаныя пліткай дарожкі — нічога залішняга. Іх сядзіба прызнана пераможцай у намінацыі “Расток у будучыню” (лепшае прыватнае домаўладанне маладой сям’і, узрост да 31 года).
Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ў рамках святкавання Дня горада.
Васіль МАТЫРКА.
Фота з архіва аддзела па архітэктуры і будаўніцтве райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>