Клены нам обошлись почти в 90 рублей за штуку, ивы — вдвое дешевле

slajd37
У адзін з апошніх сонечных летніх дзён ля раённага прадстаўніцтва Белдзяржстраху было надзвычай шматлюдна. Жанчыны (а ў асноўным калектывы гэтай арганізацыі і цэнтра дзіцячай творчасці жаночыя) праводзілі разметку тэрыторыі, капалі ямы, насілі зямлю. Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Лепельскім раёне Алена Вашкевіч адзначыла:
— Напярэдадні Дня горада было прынята рашэнне аб добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, прылеглай да нашага будынка. У першую чаргу перасадзілі некалькі дрэваў, якія раней раслі на нашай тэрыторыі: рабіны, ліпы, востралісцёвы клён. Атрымалася невялікая алея, якая вядзе ад скрыжавання з вуліцай Савецкай у бок двароў. А ўздоўж Савецкай высаджаны клёны чырвоналісцёвыя. Гэтыя дрэвы не беларускія, польскай селекцыі. Так, па крайняй меры, было ўказана на бірках. Дрэўцы прывезены ў кадках, іх заставалася толькі высадзіць. Яшчэ прывезены дэкаратыўныя вербы. Расліны высадзілі бліжэй да будынка. Яны, як мяркуецца, будуць невысокія, два-тры метры. Пры гэтым кроны павінны разрастацца ў форме шара. Ну і яшчэ на газоне высадзілі некалькі туй.
— Здаецца, у нашай прыродзе чырвоныя клёны не растуць…
— Мы набылі саджанцы праз інтэрнэт. У Мінску і Віцебску працуе шэраг фірмаў, якія пастаўляюць садовыя і дэкаратыўныя расліны, угнаенні, сродкі абароны і іншы патрэбны тавар. Клёны нам абышліся амаль у 90 рублёў за штуку, вербы — удвая танней. Вядома, гэта значныя расходы, але прыгажосць застанецца на многія гады. Цяпер самае галоўнае, каб саджанцы прыжыліся, удала перазімавалі, укараніліся.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>