После Чернобыльской трагедии осел в Лепеле, долгое время работал в гидромелиоративных техникуме и райпо

img_0075 Кожны з нас пакідае ў жыцці след. У кагосьці ён непрыкметны, чалавека не ўспамінаюць, і след хутка знікае сярод соцень іншых. След, які пакінуў пасля сябе сціплы лепельскі мастак Міхаіл Даніленка, напісаны яркімі фарбамі. У раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё яго выставы пад назвай “След мастака”.

Нарадзіўся Міхаіл Даніленка ў гарадскім пасёлку Паселічы Хойніцкага раёна, вучыўся на філалагічным факультэце Гомельскага ўніверсітэта. Закончыў Маскоўскі завочны народны ўніверсітэт мастацтваў, працаваў мастаком-афарміцелем у Хойніках. Пасля Чарнобыльскай навалы атабарыўся ў Лепелі, доўгі час працаваў у гідрамеліярацыйным тэхнікуме і райспажыўтаварыстве. Шматлікія аформленыя вітрыны крам — справа менавіта яго рук. На жаль, у мінулым годзе таленавіты мастак пайшоў з жыцця.
— Міхаіл Аляксандравіч з дзяцінства вельмі добра маляваў, — адзначыла дырэктар музея Аліна Стэльмах. — На выставе прадстаўлены яго альбом, які зрабіў трынаццацігадовым падлеткам. Як пераможца конкурсу малюнкаў у газеце “Піянер Беларусі” атрымаў галоўны прыз — пуцёўку на VI злёт ва ўсесаюзны піянерскі лагер “Артэк”. Пазней яго карыкатуры друкаваліся на старонках часопіса “Вожык”, газет “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Літаратура і мастацтва”, “Народная газета” і іншых.
На жаль, пры жыцці мастака выстава не адбылася, у першую чаргу па прычыне сціпласці Міхаіла Даніленкі. Адказваў: “Няма чаго выстаўляць, у наступны раз”. Ён нязменна наведваў усе выставы, сябраваў з калегамі. img_0080Работы калег заўсёды хваліў, ніколі ні аб кім не сказаў дрэннае слова. Гэты выставачны праект — ідэя лепельскага мастака Аляксандра Саўчанкі.
— Я лічу, што нашаму гораду пашчасціла мець такога сумленнага і сціплага мастака, — сказаў Аляксандр Аляксандравіч. — Аднак пашанцавала і творцу, якога на цудоўныя работы натхняла прырода Лепельшчыны. Быў вельмі запатрабаваны да сябе. Мабыць, так бы і не вырашыўся выставіць свае творы. Гэта толькі невялічкая колькасць. Каб усе размясціць, напэўна, не хапіла б выставачнай залы. Безумоўна, вельмі шкада, што гэта выстава не адбылася пры яго жыцці. Аднак мастацкі свет застанецца.
— Яго ведалі не толькі ў раённым краязнаўчым музеі, ён наведваў экспазіцыі і ў мастацкім салоне “Скарбонка”, — успомніла мастака начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Барадзейка. Аднойчы мы размаўлялі паўтары гадзіны, і я ўгаварыла яго прынесці некалькі карцін. Ён прынёс чатыры цудоўныя карціны.
Яўген МІКАЛАЕЎ.
На здымках: на выставе “След мастака”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>