Тур выходного дня в Санкт-Петербург для членов профсоюза и их семей

img_8229Лепельская раённая ўстанова беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі арганізавала тур выхаднога дня ў Санкт-Пецярбург для членаў прафсаюза і іх сем’яў. Спыніліся турысты ў атэлі ў цэнтры горада. За тры дні наведалі Пецяргоф, Кранштат, Ісакіеўскі сабор, Эрмітаж, Петрапаўлаўскую крэпасць, Сабор Сафійскай Божай Маці і Царскае Сяло, схадзілі на аглядную экскурсію, пабывалі ў акіянарыуме. Паездка была арганізавана сумесна раённым камітэтам адукацыі і «Белтурыстам». Спачатку яна планавалася на чэрвень, каб лепяльчане маглі ўбачыць белыя ночы, але ў сувязі з Чэмпіянатам свету па футболе была адкладзена. Такія туры будуць праводзіцца і ў далейшым. У верасні, напрыклад, плануецца паездка ў Кіеў.

img_8406
Алена МАРЦІНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>