В настоящее время на воспитании в Лепельском приюте находятся трое детей — двое братиков и сестричка.

img_1765У апошнія дні жніўня, перад пачаткам новага навучальнага года, прадстаўнікі Лепельскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” па традыцыі наведваюць дзетак, якія знаходзяцца на выхаванні ў сацыяльным прытулку дзяржаўнай установы адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Лепеля”.

Каб павіншаваць дзетак з пачаткам новага навучальнага года, уручыць ім падарункі, сёлета цэнтр наведалі спецыяліст арганізацыйна-кадравай работы Лепельскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Аліна Яско і старшыня пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” установы аховы здароўя “Лепельская аблпсіхбальніца” Вольга Каралёва.
У цяперашні час на выхаванні ў прытулку знаходзяцца трое дзяцей — двое брацікаў і сястрычка. Максіму Сухаву споўнілася адзінаццаць год. Хлопчык пойдзе ў шосты клас, а сярод яго любімых прадметаў у школе — фізкультура. У будучым Максім марыць стаць пажарным. Танечка, якой споўнілася дзесяць год, — пяцікласніца. У школе дзяўчынцы вельмі падабаюцца матэматыка, фізкультура. Калі вырасце, жадае быць няняй. Іх малодшаму браціку Артуру споўнілася шэсць год. Сёлета хлопчык стаў першакласнікам і марыць стаць будаўніком.
— У прытулку нам вельмі падабаецца, — расказвае Максім. — Тут вельмі добрыя выхавальнікі. Яны клапоцяцца аб нас, гуляюць з намі ў разнастайныя гульні.
— А яшчэ мы займаемся рознымі відамі творчасці, малюем, рыхтуем прыгожыя творы да святаў, — працягвае Танюша.
— А табе ў прытулку падабаецца? — звяртаемся да Артура.
— Так. Тут заўсёды весела і цікава. Нас вельмі смачна кормяць і вельмі любяць, — адказвае хлопчык.
— Малайцы, дзеткі! Будзьце заўсёды такімі ж паслухмянымі, стараннымі, слухайце сваіх выхавальнікаў і добра вучыцеся ў школе! Няхай усе вашы мары абавязкова здзейсняцца! — шчыра жадаюць дзеткам Вольга Каралёва і Аліна Яско. Ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” дзеткам былі падрыхтаваны падарункі: абутак, рукзакі, а таксама смачны торт, фрукты і цукеркі.
Намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Бельская ўручыла гасцям ад выхаванцаў і адміністрацыі цэнтра Падзячнае пісьмо: “Выказваем шчырую падзяку Лепельскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, яе кіраўніку Аляксандру Капытаву і ўсяму калектыву за аказаную спонсарскую дапамогу. Мы вельмі ўдзячныя вам за ўважлівыя адносіны, за вялікае і вельмі важнае для нас садзеянне. Упэўнены, што яно стане залогам новых поспехаў у дасягненні высакародных мэтаў”, — адзначаецца ў пісьме.
Разам з намеснікам дырэктара цэнтра праходзім па ўтульных пакоях установы. Усюды створана асаблівая ўтульнасць. Вельмі цікава дзеткі праводзяць час у пакоі дашкольніка.
— Згодна з Палажэннем аб сацыяльна-педагагічным цэнтры мы рэалізуем адукацыйную праграму дзяцей дашкольнага ўзросту, — адзначае Таццяна Бельская. — Для гэтага ў пакоі створаны гульнёвая і вучэбная зоны, аформлены куток прыроды. Адукацыйная праграма для дашкольнікаў адаптавана пад нашу ўстанову, паколькі наша першачарговая задача — рэабілітацыя дзяцей.
Нашым гонарам з’яўляецца спартыўная зала. Удзел у Швейцарскім праекце Жаночай гільдыі ААН “Расцём спартыўнымі — вырастаем здаровымі” дазволіла нам набыць спартыўнае абсталяванне. Для дзетак ёсць спартыўны комплекс для заняткаў спортам на вуліцы, у памяшканні, батут, сілавы трэнажор, напольная баксёрская груша, сухі басейн для рэлаксацыі, а таксама дзіцячыя картынгі, веласіпеды і іншы спартыўны рыштунак.
Вельмі камфортна дзеткі адчуваюць сябе ў абедзеннай зале. У выніку сумеснага праекта італьянцаў і касцёла набыта абедзенная мэбля: сталы і крэслы, кухонныя шафы. Сталы для кухні ўдалося набыць дзякуючы ТАА “Віцебскае насенне траў”. У сацыяльна-педагагічным цэнтры працуе таксама і клуб “Паваронак”. У кіраўніка клуба, выхавальніка аддзялення “Дзіцячы сацыяльны прытулак” Марыны Праскаловіч дзеткі вучацца гатаваць смачныя стравы.
Хатняя ўтульнасць створана і ў спальнях хлопчыкаў і дзяўчынак.
— Безумоўна, самыя шчырыя словы падзякі хочацца выказаць нашым спонсарам, — працягвае намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра. — Ад 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады мы атрымалі тэлевізар, дапамогу ў абнаўленні мяккай мэблі нам аказаў індывідуальны прадпрымальнік І. Карабань. Індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Хацкевіч выдзеліў нам дзіцячыя рэчы, развівальныя гульні і канцылярскія прыналежнасці. Сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы мы атрымалі ад ААТ “Чарэйшчына”, пярвічнай арганізацыі прафсаюзаў ваеннай часці №22313 у в. Бароўка, індывідуальным прадпрымальнікам І. Лебедзеву, І.Дорахаву, раённай арганізацыі ГА “Фонд міру”, Лепельскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, адміністрацыі разлікова-касавага цэнтра №19 у г. Лепелі філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, РВУ “Лепельрайгаз”, Лепельскаму раённаму аддзела па надзвычайных сітуацыях, суду Лепельскага раёна і многім іншым арганізацыям. Усяго за восем месяцаў бягучага года ад нашых спонсараў мы атрымалі адзінаццаць тысяч 266 рублёў.
Так распарадзіўся лёс, што дзеткі, якія трапляюць у прытулак, абдзелены бацькоўскай увагай, цеплынёй, але ім вельмі хочацца жыць яркімі і цікавымі буднямі, удзельнічаць у многіх мерапрыемствах, расці і вучыцца ў добрых умовах. Дзіцячы сацыяльны прытулак стаў для дзетак утульным домам, дзе яны акружаны ласкай, цеплынёй і ўвагай.
Няхай жа ніколі не знікае ў іх вачах цёплы агеньчык шчасця і надзеі, а іх далейшая жыццёвая дарога будзе светлай, напоўненай толькі добрымі і радаснымі падзеямі!
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка павіншавалі з пачаткам новага навучальнага года (злева направа) старшыня пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” установы аховы здароўя “Лепельская аблпсіхбальніца” Вольга Каралёва і спецыяліст арганізацыйна-кадравай работы Лепельскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Аліна Яско.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>