За средства из районного бюджета в этом году приобретен автобус на 31 места для доставки учащихся в Боровскую среднюю школу

img_1706Штогод перад пачаткам новага навучальнага года вядзецца агляд тэхнічнага стану аўтобусаў, якія займаюцца дастаўкай дзяцей у школы. У цяперашні час у аддзеле па адукацыі райвыканкама налічваецца дванаццаць адзінак транспарту, стан якіх цалкам адпавядае ўсім тэхнічным нормам.

За сродкі з раённага бюджэту сёлета набыты аўтобус на 31 месца для дастаўкі вучняў у Бароўскую сярэднюю школу. Чатыры новыя аўтобусы былі набыты і ў мінулым годзе: тры — за сродкі з раённага бюджэту, адзін — за грошы Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.
…Перад пачаткам агляду ўздоўж плошчы Свабоды выстраілася стройная шарэнга аўтобусаў. У аглядзе прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоль Карпіцкі, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Лепельскага РАУС Валерый Лешчанок, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Ігар Грыгарэнка, а таксама спецыялісты аддзела па адукацыі райвыканкама.
— Усе аўтобусы рэгулярна праходзяць тэхнічны агляд. Шэраг патрабаванняў прад’яўляецца і да вадзіцеляў, — адзначае Анатоль Карпіцкі. — Да перавозкі дзяцей дапускаюцца вадзіцелі, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі “D”, вадзіцельскі стаж кіравання транспартам катэгорыі “В”, “С” або “D” не менш за тры гады і не прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў, прадугледжаным шэрагам артыкулаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яны таксама абавязаны прайсці стажыроўкі, вызначаныя заканадаўствам. Установай адукацыі, да якой ажыццяўляецца перавозка дзяцей, на кожны школьны аўтобус прызначаецца паўналетні суправаджаючы, а калі колькасць пасажыраў перавышае дваццаць чалавек, забяспечваецца суправаджэнне дваіх грамадзян. Ва ўмовах недастатковай бачнасці і пры нездавальняючых дарожных умовах перавозка павінна ажыццяўляцца з хуткасцю, якая садзейнічае бяспечным умовам дарожнага руху.
img_1693Адзін за адным аглядаюцца аўтобусы. Старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ РАУС Валерый Лешчанок правярае тэхнічную спраўнасць транспарту, наяўнасць неабходных дакументаў для перавозкі дзяцей у вадзіцеляў. Інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС Ігар Грыгарэнка праверыў наяўнасць вогнетушыцеляў і спраўнасць сістэмы абагрэву ў аўтобусах.
— Транспарт аддзела па адукацыі цалкам гатовы да работы, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак. — Былі заўважаны невялікія недахопы, якія датычаць знешняга выгляду: у некаторых месцах трэба асвяжыць надпісы “Школьны”, прымацаваць новыя эмблемы на лабавым шкле.
Лепшымі ў час агляду прызнаны аўтобусы, якія дастаўляюць дзяцей у Старалепельскую, Поўсвіжскую базавыя школы, а таксама ў Домжарыцкую і Заслонаўскую СШ. Упэўнены, што вадзіцелі іншых аўтобусаў за кароткі час выправяць выяўленыя недахопы, і работа па дастаўцы дзяцей будзе працягвацца належным чынам.
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: гатоўнасць школьных аўтобусаў да работы абмяркоўваюць (злева направа) інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Ігар Грыгарэнка, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ РАУС Валерый Лешчанок і начальнік гаспадарчай групы аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Вініцкая.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>