«Рено» занесло, развернуло и опрокинуло

mashina-v-kyuveteАлкаголь і кіраванне аўтатранспартам несумяшчальныя — гэтая прапісная  ісціна ў чарговы раз знайшла свае трагічныя пацвярджэнні.

Першы выпадак адбыўся на дарозе паміж вёскамі Суша і Батукалава. У Сушы жыве 80-гадовы мужчына, яго сын 1966 года нараджэння жыве і працуе ў Жодзіне. На днях ён наведаў бацьку. Як заведзена, сустрэчу адзначылі. Пагутарылі, успомнілі былое.
Зараз не вядома, каму першаму прыйшла ў галаву думка паехаць наведаць родзічаў у суседнюю вёску Батукалава. І недалёка знаходзяцца населеныя пункты адзін ад другога, дзесяць хвілін прайсці спакойнай хадой, але ж захацелі ехаць! Мужчын не спыніла тая абставіна, што сын-вадзіцель быў ужо пад мухай. Напэўна, кіраваліся прынцыпам “сказана — зроблена” і зусім не падумалі пра верагодныя наступствы. Магчыма, сын быў занадта самаўпэўнены ў сабе, як у кіроўцы, стаж не адзін дзясятак гадоў.
Родзічы былі вельмі рады гасцям, не кожны дзень іх наведваюць. Накрылі стол, таксама пачаставалі, зноў не абышлося без спіртнога.
Доўга ці коратка сядзелі, але настаў час збірацца. Сын сеў за руль свайго “Рэно”, бацька — збоку. Паехалі.
Дарога паміж вёскамі — дрогкая жвіроўка. Рух па такім пакрыцці патрабуе асабліва пільнай увагі і абачлівасці, адзін неасцярожны паварот руля — і машыну можа занесці, выкінуць у кювет. Па ўсёй верагоднасці, менавіта такі выпадак і адбыўся, у дарожна-транспартнае здарэнне трапіла толькі адна машына — легкавік, на якім ехалі сын і бацька. “Рэно” занесла, раскруціла і перакуліла. Сын пасля гэтага ледзьве змог сам выбрацца з салона, выцягнуў бацьку. Пажылы чалавек у выніку ДТЗ атрымаў вельмі цяжкія цялесныя пашкоджанні, зараз знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>