«Нельзя гореть и переживать ежедневно «

a-20 Карэнны мінчанін Леў Міхееў заўсёды імкнуўся да ўдасканалення ва ўсім, свайго літаратурнага дару, да пазнання свету.
— З шаснаццаці гадоў пішу вершы. Першым быў “Восень”, які ўключаны ў адзін з маіх зборнікаў. “Восень” адносіцца больш да пейзажнай лірыцы. Не любіў паказваць свае вершы. Усё напісанае хаваў у стол, пакідаў у блакнотах і сшытках. Так працягвалася да 2007 года. Тады я пазнаёміўся з цікавым чалавекам — Дзмітрыем Дашчынскім, які даў мне штуршок, пазнаёміў з калектывам часопіса “Заходняя Дзвіна”. У ім неўзабаве і надрукавалі мой верш. З гэтага моманту я зразумеў, што маёй творчасцю цікавяцца. Гэта натхніла на новыя творы, якія першапачаткова былі аб прыродзе. Пісаў любоўную лірыку, вершы, звязаныя з датамі сяброў. Выдадзена ўжо некалькі зборнікаў.
— Раскажыце крыху аб вашай сям’і.
— Мама Валянціна Міхеева — заслужаны скульптар СССР. Акрамя гэтага, яна знакаміты мастак. На сённяшні дзень многія з яе твораў знаходзяцца ў калекцыях як у Беларусі, так і за мяжой. Некаторыя працы ёсць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. З мамай былі шчырыя і цёплыя адносіны. Вялікую частку часу праводзіў разам з ёй, можа таму мы разумелі адзін аднаго з паўслова. Тата Генадзь Шляс — карэнны мінчанін. Займаўся цяжкай атлетыкай. І мяне спрабаваў далучыць да спорту, але з маім высокім ростам у цяжкую атлетыку не пойдзеш. Затое часта прапануюць пагуляць у баскетбол. Аднак адмаўляюся, я былы веласіпедыст. Займаўся веласпортам доўгі час. Наогул, аддаю перавагу здароваму ладу жыцця, імкнуся часцей хадзіць пешшу.
— Наколькі мне вядома, вы жылі ў Мінску, а пераехалі ў Бароўку. Чаму менавіта гэта месца?
— Я не прывязаны да месца, таму лёгка магу сабраць рэчы і пераехаць. Мяне натхняе гэта месца, хочацца тварыць і дарыць сваю творчасць людзям. Тут прыгожая прырода, ад якой атрымліваеш асалоду.
— Як вы праводзіце вольны час?
— Гэта вельмі цікавае пытанне… Я кінаман. Прычым гэта фільмы розных краін, часоў і народаў. Сучаснае кіно гляджу радзей. Люблю музыку.
Чытаю, люблю прагулкі на свежым паветры, медытую.
— Якімі людзьмі вы атачаеце сябе?
— Мне вельмі лёгка завесці новыя знаёмствы. Не люблю спажыўцоў, эгаістаў, якія шчыра не паказваюць свае эмоцыі. Калі абмежаванасць прысутнічае, заўсёды складана знайсці агульную мову. У асноўным вакол мяне цікавыя, творчыя людзі.
— Колькі часу ідзе на напісанне вершаў?
— Па-рознаму. Пішу толькі тады, калі сфарміраваны вобраз. Уяўляю, ў якой форме будзе верш, і думаю, як развіць тэму. Яшчэ ў мяне вельмі важны прынцып: я пішу тады, калі не магу не пісаць. Свае думкі і пачуцці давяраю паперы. Я не з тых людзей, якія пішуць кожны дзень, абы было. Лічу, што немагчыма гарэць і перажываць штодзённа.
— Ваша жыццё, якое яно?
— Жыццё — гэта дар, таму я стараюся выкарыстоўваць яго максімальна. У прыярытэце здароўе, час і адносіны. Гэта самыя каштоўныя рэчы.
Смешинка как-то на ночь глядя
В снежинку вырядилась вдруг,
И на оконной чистой глади
Она застыла средь подруг.
Миг танца — миг её рожденья,
И в этом видится намёк:
Моментом звездного скопленья
Украшен прожитый денёк!
Аліна КАРПЫЗІНА,
студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>