Символическая усадьба, в основе которой лежит модель «Всемирного древа»

img_0996 У 2015 годзе ПРААН абвясціла ў Беларусі конкурс ініцыятыў у рамках праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы” распрацавала заяўку “Экатурызм у Бярэзінскім: інавацыйныя падыходы, партнёрскія мадэлі, “зялёная” свядомасць” у партнёрстве з Бярэзінскім біясферным запаведнікам, ТАА “Група НЭФ”, РУП “Вытворчае аб’яднанне “Белорусьнефть”. Заяўка заняла адно з першых месцаў, і на працягу 2016-2017 узнік унікальны Цэнтр міфалагічнага турызму. Яго складаюць “Музей міфаў”, экасцежка “У краі міфаў”, сонечная электрастанцыя.
Музей міфаў — сімвалічная сядзіба, у аснове якой ляжыць мадэль “Сусветнага дрэва”. Гэта касмічнае дрэва, якое па меркаваннях некаторых даследчыкаў магло служыць воссю светабудовы ў старажытнай беларускай міфалогіі. Галіны ўпіраюцца ў неба, ствол выходзіць з зямлі, а карані пранікаюць глыбока ў зямлю. Паводле гэтай мадэлі ўнутраная прастора музея дзеліцца на тры часткі.
Пры ўваходзе ў сакральнае месца мы трапляем у “Свет людзей”. У зале — жыццёвы цыкл чалавека паводле народнага календара. Не сакрэт, што ў старажытнасці ўся гаспадарчая дзейнасць і святочныя перыяды былі падпарадкаваныя прыродзе і праходзілі ў адпаведнасці з прыроднымі цыкламі.
Чалавечае жыццё не вечнае, і праз нейкі час нас ахутвае цемра. Гэта падземнае царства, і адчуваеш там сябе ніякавата. Апошняе намаганне выйсці з цемнаты — і мы ў “свеце неба”, дзе па старажытных паданнях кожны адкажа за свае зямныя ўчынкі.
Дарэчы, у мінулым годзе музей міфалогіі ўвайшоў у спіс самых незвычайных і арыгінальных дамоў Рэспублікі Беларусь. У гэты спіс таксама трапілі Дом з нячысцікамі, хобіцкі гліняны Дом і іншыя.
Чароўная міфалагічная сцежка вабіць сваёй таямнічасцю. На працягу некалькіх кіламетраў тут можна сустрэць разнастайных герояў беларускіх міфаў, добрых і тых, хто можа пакараць за дрэннае стаўленне да прыроды.
Адзін крок — і мы ў прыроднай прасторы. З даўніх часоў яна знаходзілася пад заступніцтвам незвычайных істотаў. Яшчэ адзін крок у невядомае — і іх можна ўбачыць. Перад доўгай дарогай нашы продкі праводзілі абрады, каб шанцавала і не трапіць пад час вандроўкі ў цяжкае становішча. Каб не трапіць у пастку да злых духаў, трэба сказаць кароценькую замову: “Мяне маці нарадзіла, сонейкам абгарадзіла, месяцам падперазала, у дарогу адпраўляла, ранні бег — не дабег, позні бег — не дабег, а мне ад Госпада Бога — шчасліва дарога”.
Шмат хто сустракаецца на “міфалагічнай сцежцы”. Можна пабачыць калматага, зарослага мхом Пушчавіка, які вышэйшы за самае высокае дрэва. Часам дух злуецца на людзей за тое, што яны высеклі шматлікія лясы і прымусілі Пушчавіка зысці ў некранутыя дрымучыя лясы. Кажуць, што пры сустрэчы з Пушчавіком трэба як мага хутчэй пакідаць пушчу, бо за яе межы ён ніколі не ступае.
Вужыны Цар — яшчэ адзін жыхар на міфалагічнай сцежцы. На галаве — чароўная карона. Калі нехта здолее здабыць адзін ці два залатыя рогі, якія былі да яе прымацаваныя, мог навучыцца мове звяроў, ведаць думкі, і яму заўсёды садзейнічаў поспех. Часам уладальнік такой кароны мог нават бачыць схаваны скарб. Здабыць карону адносна няцяжка. Трэба паслаць на шляху Вужынага Цара ручнік і паставіць “хлеб-соль”. У знак падзякі Вужыны Цар падзеліцца сваёй каронай.
Убачылі ў лясным гушчары надзвычай прывабную дзяўчыну з густымі русымі валасамі? Быццам кліча спадарожніка, заманьвае яго ў лясны гушчар. Не ўсе вярталіся дадому, а той хто вяртаўся, праз нейкі час зноў сыходзіў да сваёй міфалагічнай любай.
У запаведніку нямала балот, таму не дзіва сустрэць брудна-рудога, тоўстага, пакрытага ржавымі прыліпамі Аржавеніка. Часам ён можа паласавацца жывёлінай, якая трапіла ў багну, схопіць і заблукаўшага небараку. Аднак, тым не менш, ён больш спакойны за сваіх братоў — Багніка і Балотніка.
Дарэчы, можна сказаць, што з апошняга тэатралізаванага персанажа і пачаўся чароўны свет міфаў. З дапамогай міфічных персанажаў вельмі проста данесці да дзяцей, што выкідваць смецце ў лесе нельга, ламаць галінкі дрэў, крыкам будзіць наваколле. І тады нават самы пачварны Пушчавік будзе ставіцца да цябе толькі станоўча.
Яўген МІКАЛАЕЎ.
На здымку: “Свет людзей” у “Музеі міфаў”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>