Археологическая экспедиция возле Веробок

2-alyaksandr-vashana%d1%9e-demanstrue-vypla%d1%9eku-smaly-na-vognishchy-dlya-zmacavannya-chastak-straly-z-kremyanyovym-nakanechnikam

Выплаўка смалы на вогнішчы для змацавання частак стралы з крамянёвым наканечнікам.

Падчас археалагічнай экспедыцыі каля Верабак, якая нядаўна скончыла працу, удзельнікі раскопак мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з тэхналогіямі апрацоўкі каменю і косці, навыкамі, якімі карысталіся больш за шэсць тысяч гадоў таму. Гэта стала магчымым дзякуючы знаёмству з эксперыментальнай, ці жывой, археалогіяй. Прадэманстравалі археолагі Аляксандр Вашанаў і Аляксандр Гаршкоў. Ва ўмелых і спрактыкаваных руках навукоўцаў бясформенныя кавалкі крэменю ўвачавідкі ператвараліся ў скрабкі, праколкі, наканечнікі стрэлаў, якімі карысталіся нашы далёкія продкі.
— Эксперыментальная археалогія існуе вельмі даўно. І тое, што мы ведаем, не чыясьці голая фантазія, а вынік соцень эксперыментаў, — каментуе свае дзеянні малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў. — На вачах за некалькі хвілін пры дапамозе крамянёвай прылады ён пераразае напалам рагі аленяў таўшчынёй некалькі сантыметраў. Такім чынам дэманструе на практыцы эфектыўнасць выкарыстання крамянёвых прылад.
Падчас сёлетніх раскопак сярод іншых рэчаў было знойдзена шмат крамянёвых вырабаў. На першы погляд гэта даволі прымітыўныя знаходкі, але без ведання пэўных навыкаў і прыёмаў цяжка было такія зрабіць. У гэтым упэўніліся ўдзельнікі экспедыцыі, калі самастойна паспрабавалі зрабіць нешта падобнае пад кіраўніцтвам спецыялістаў.
Яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра тое, што звычайная лаза ў тыя далёкія часы адыгрывала вялікую ролю ў гаспадарчым жыцці. Археолаг Аляксандр Гаршкоў правёў майстар-клас па пляценні бранзалетаў з лазовай кары. Распавёў і паказаў, што палоскамі лазы апляталіся ручкі крамянёвых прылад. Яна служыла ў якасці ніткі для замацавання крэменю, а яшчэ з лазовых сцяблін рабілі дрэўкі для стрэл і дроцікаў. Дзеля таго каб замацаваць крамянёвую стралу ў дрэўку, адной лазы не дастаткова. У якасці прыроднага клею служыла расплаўленая на вогнішчы смала хваёвых дрэў.
Кіраўнік экспедыцыі Максім Чарняўскі пазнаёміў з прыёмамі апрацоўкі косткі. Папярэдне падрыхтаваныя касцяныя нарыхтоўкі патрэбна было вымочваць у растворы попелу, каб размякчыць, а потым ужо пераходзіць да непасрэднай апрацоўкі. З косткі прашчуры рабілі шылы, іголкі, рыбалоўныя кручкі. Максім Чарняўскі зазначаў, што ў пэўнай ступені ўсе прадстаўнікі тагачаснага першабытнага грамадства павінны былі валодаць рознымі прыёмамі і навыкамі апрацоўкі крэменю, косткі і іншымі даступнымі ў прыродзе матэрыяламі.
Валерый ТУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>