В три часа ночи вспыхнул огонь

103-1Дом №13 па вуліцы Карла Маркса з’яўляецца пяцікватэрным баракам даваеннай пабудовы. З пяці кватэр на сёння жылая адна, яе займае пенсіянер 1956 года нараджэння.
19 ліпеня да яго ў госці зайшоў прыяцель з Зялёнага Вострава. За чаркай мужчыны заседзеліся.
— Куды ты паедзеш дахаты на ноч гледзячы? Заставайся, — прапанаваў гаспадар госцю, той і пагадзіўся.
А ў тры гадзіны ночы ўспыхнуў агонь. Калі пажарныя прыбылі на месца, дах гарэў ваўсю. На шчасце, гаспадар і госць здолелі самі прачнуцца і выскачыць на вуліцу. Пажарныя полымя затушылі за лічаныя хвіліны.
Не абышлося ўсё ж без цяжкіх наступстваў: гаспадар кватэры быў накіраваны ў бальніцу з атручваннем дымам. Аднак пасля атрымання першай медыцынскай дапамогі ад далейшай шпіталізацыі мужчына адмовіўся.
Разглядаюцца некалькі версій узнікнення пажару, сярод якіх найбольш верагоднай лічыцца неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>