Лепельские дорожники приступили к косьбе в мае

img_9397 Фота зроблена раніцай непадалёк ад знакамітага лепельскага кальца — разгалінавання дарог на Мінск, Полацк і Віцебск. Ад дырэктара дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №37 Ігара Архіпенкі атрымаў дадатковыя звесткі. Як вядома, на абслугоўванні прадпрыемства — участкі рэспубліканскіх дарог у напрамку на Мінск, Віцебск, Полацк, Оршу.

У сельскай гаспадарцы травяныя кармы, як правіла, нарыхтоўваюцца з двух укосаў, крайне рэдка — з трох. Тлумачэнне простае — травы не паспяваюць вырасці да патрэбнай кандыцыі, набраць пажыўную масу. А вось у дарожнай гаспадарцы — наадварот, нельга дапускаць, каб трава перарасла, каб уздоўж трасы разрастаўся быльнёг.
Лепельскія дарожнікі прыступілі да касавіцы яшчэ ў маі, калі трава толькі-толькі пачала вырастаць, пакрываючы леташнюю шэрасць сакавітым зялёным дываном. Таму цяпер, калі сельгасвытворцы толькі скончылі нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу, дарожнікі прыступаюць да чацвёртага. Прычым, далёка не апошняга.
На ўзбраенні дарожнікаў — трактары з рознымі спецыялізаванымі касілкамі, якія дазваляюць зразаць траву-пустазелле і нават нятоўстыя кусты як на паласе адразу ля дарожнага палатна, так і далей, на адхонах, схілах канаў. Вядома, тэхніка не ўсюды можа дабрацца, таму даводзіцца шмат дзе папрацаваць ручнымі косамі-трымерамі, паклікаць на дапамогу шэфаў.
Лепельскае ДЭУ-37 абслугоўвае трасы не толькі ў межах нашага раёна. У суседніх, у тых жа Ушачах, дзейнічаюць участкі прадпрыемства. Лепяльчане ж кантралююць мінскі, віцебскі, аршанскі напрамкі ажно да мяжы нашага раёна, а полацкі — і яшчэ далей, амаль да Сарочына.
Адзін з лепшых прыдарожных касцоў — ветэран прадпрыемства Аляксандр Крыцкі. Ён сам даглядае-рамантуе трактар, пільна сочыць за яго тэхнічным станам, хутка выпраўляе любую няспраўнасць. Таму тэхніка рэдка прастойвае. Стараецца не адставаць ад старэйшага таварыша і Мікалай Сазонаў.
Трактарысты выязджаюць рана, каб паспець у прахалодны час зрабіць як мага большы аб’ём, бо пазней, як наступіць палудзённая спёка, ездзіць уздоўж дарог ужо не так зручна.
Дарэчы, кабіна кожнага трактара, занятага на абкошванні, аснашчана спецыяльным ахоўным экранам з металічнай сеткі. Кожны механізатар, які хаця б дзень папрацаваў з ротарнай касілкай, можа распавесці гісторыю, як з-пад нажоў вылятаюць каменьчыкі і іншыя небяспечныя прадметы. Што ўжо казаць пра прыдарожныя палосы, дзе можна злавіць балты, гайкі і іншыя жалезкі, як ссякаюцца кусты, у кабіну ляцяць трэскі.
Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>