Ты когда деньги возвращать собираешься?

creditcards-680x400Апошнім часам адзначаецца рост злачынстваў, звязаны з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай тэхнікі. Праілюструем наступнымі прыкладамі.
Маладыя хлопец і дзяўчына вучацца ў навучальнай установе, жывуць разам, актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, у тым ліку і праз смартфоны. Аднойчы ўвечары дзяўчыне праз месенджар прыходзіць паведамленне ад яе бойфрэнда з просьбай перакінуць крыху грошай з карты на карту. Пры гэтым (УВАГА!) абое знаходзяцца ў адным пакоі!
Яна пытаецца ў сябра:
— Што гэта?
— Не ведаю, я вось побач з табой быў, нічога табе не пасылаў…
— Але ж паведамленне адпраўлена з твайго акаўнта.
— Ні ў якім разе не пераводзь нікуды ніякіх грошай!
Здавалася б, пагаварылі, высветлілі і забыліся. Аднак у хуткім часе справа атрымала нечаканы і непрыемны працяг. Праз некалькі дзён адзін агульны знаёмы, які жыве ў Мінску, патэлефанаваў і задаў хлопцу пытанне:
— Ты калі грошы вяртаць збіраешся?
— Якія грошы?
Мінчанін распавёў, што з паўмесяца таму праз сацыяльныя сеткі атрымаў ад хлопца просьбу пералічыць яму на картку 40 рублёў. Маўляў, пазыч, потым вярну. Усё стала па сваіх месцах. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.
Заўважым, што падобны факт – не адзінкавы. Бывалі выпадкі, калі зламыснікі тэлефанавалі або пад час дыялогаў у сацыяльных сетках выманьвалі ў даверлівых суразмоўцаў рэквізіты іх банкаўскіх карт, у першую чаргу нумары і ПІН-коды. Яшчэ адзін спосаб атрымання гэтай інфармацыі – узлом акаўнтаў – старонак у сацыяльных сетках. Часта дзеля зручнасці людзі звязваюць усе свае акаўнты ў адзіны блок. Такім чынам, узламаўшы адзін, злодзей атрымлівае доступ да ўсяго, у тым ліку і да інтэрнэт-банкінга.
Просім грамадзян быць больш уважлівымі пры карыстанні камп’ютарнай тэхнікай і выконваць элементарныя правілы інтэрнэт-бяспекі, у першую чаргу не захоўваць на сваіх старонках паролі інтэрнэт-банкінгу і ПІН-коды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>