А впереди — светлая и наполненная значимыми событиями дорога жизни

img_9930

Песню “Дзяцінства, бывай!” выпускнікі спяваюць разам. 

 Школьны выпускны вечар… Падзея, якая аб’ядноўвае выпускнікоў, настаўнікаў, бацькоў і застаецца ў памяці на ўсё жыццё. У мінулым засталіся сшыткі са школьнымі кантрольнымі і сачыненнямі, хваляванні перад дошкай, сумесныя паездкі і экскурсіі, а наперадзе — светлая і напоўненая значнымі падзеямі дарога жыцця.

Гледзячы на іх, такіх жыццярадасных, шчаслівых хлопцаў і дзяўчат, хочацца на некаторы момант вярнуцца ў юнацтва і ў чарговы раз з выпускнікамі перажыць непаўторныя імгненні школьнага балю.
Штогод вучні сярэдняй школы №3 паказваюць высокі ўзровень ведаў на алімпіядах, удзельнічаюць у міжнародных конкурсах. На павышаным узроўні вывучаюцца фізіка і матэматыка, руская і англійская мовы, хімія і біялогія. З 36 выпускнікоў летась 19 чалавек паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, шаснаццаць — у сярэднія спецыяльныя, адзін выпускнік стаў навучэнцам прафесійна-тэхнічнай навучальнай установы. Чацвёра медалістаў паступілі ў ВНУ.
…Да пачатку ўрачыстасці заставалася крыху менш за дваццаць хвілін.
— За пяць год вучобы ў старэйшых класах мае вучні сталі для мяне асабліва блізкімі і дарагімі, — дзеліцца ўражаннямі класны кіраўнік дзявятага “А” класа Святлана Драбышэўская. — Памятаю, як стаялі на школьнай лінейцы непаседы-пяцікласнікі. Як шмат ім трэба было растлумачыць, многаму навучыць! А зараз гэта дарослыя людзі. Многія з іх ужо выбралі пэўныя прафесіі і ўпэўнена ідуць да сваёй мары.
— Дні, пражытыя ў школе разам з сябрамі, любімымі настаўнікамі, я лічу самымі яркімі і незабыўнымі, — адзначае выпускніца дзявятага “А” класа Марына Кулеш. — Няхай жа кожны з іх знойдзе свой шлях у жыцці, а ўсе іх запаветныя мары абавязкова здзейсняцца!
І вось наступае хвалюючы момант. Гучаць музычныя акорды, вядучыя мерапрыемства Дзяніс Фокін і Аліна Пшонка вітаюць гасцей.
img_9898

Ганаровую грамату атрымлівае выпускніца Ульяна Цяжкароб, якая заняла трэцяе месца ў раённым конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка: мая Радзіма — Беларусь”.

Выпускнікі займаюць свае месцы ў зале — і са шчырымі словамі віншаванняў да іх звяртаюцца дырэктар СШ №3 Аляксандр Бруцкі-Сцямпкоўскі і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Раіса Іванкіў. Пад цёплыя апладысменты гледачоў дзевяцікласнікам уручаюцца пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі. Пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай уручаны Вользе Чарныш, Марыне Кулеш, Анастасіі Кавалёнак, Яўгену Ганчаронку і Даніле Целіцы.
Ад душы павіншавала выпускнікоў з незабыўнай падзеяй таксама намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 Аліна Корсак. Многія дзевяцікласнікі актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці класа і школы, становяцца прызёрамі раённых, абласных і міжнародных конкурсаў у розных намінацыях. Усім ім былі ўручаны Ганаровыя граматы. Падзячныя лісты за выдатнае выхаванне дзяцей былі ўручаны бацькам выпускнікоў Ганны Волкавай, Яўгена Ганчаронка, Марыны Кулеш, Златы Сянькевіч, Данілы Целіцы, і Афіны Шмялёвай.
Цёплым, пранікнёным лейтматывам са сцэны гучалі словы падзякі прадстаўнікам адміністрацыі школы і настаўнікам. Ім жа былі ўручаны пышныя букеты кветак. Вельмі ўразіў гледачоў вальс у выкананні выпускнікоў. Нікога не пакінула раўнадушным выступленне настаўнікаў пачатковых класаў Зоі Васільеўны Судак і Святланы Аляксандраўны Міснік.
Яркім момантам мерапрыемства стала таксама выступленне бацькоў, якія падарылі дарагім дзевяцікласнікам вершы і выканалі песню.
Апафеозам выпускнога балю стала выступленне вакальнай групы будучых дзесяцікласнікаў і выкананне фінальнай песні “Незакончаны раман”.

* * *
На ўсё жыццё застанецца выпускны вечар і ва ўспамінах адзінаццацікласнікаў, якія запрасілі гледачоў на “Галівудскую алею славы”. Арыгінальны сцэнарый выпускнога вечара падрыхтавала выпускніца адзінаццатага “Б” класа Крысціна Царова.
Сярод выпускнікоў адзінаццатага класа — медалісты, выдатнікі вучобы, дыпламанты творчых конкурсаў, пераможцы алімпіяд, навукова-практычных конкурсаў, аўтары выдатных даследчых работ, прызёры творчых праектаў, спаборніцтваў і г.д.
Вельмі прыемна было назіраць, як па Галівудскай алеі славы разам з выпускнікамі крочаць іх першыя настаўнікі Ала Вітальеўна Рудзь, Наталля Сямёнаўна Блізняцова і Вольга Мікалаеўна Ярмолік. Сваім колішнім вучням яны падарылі цёплыя віншаванні і атрымалі ў падарунак кветкі. У спецыяльным відэасюжэце былі адлюстраваны яркія эпізоды жыцця колішніх вучняў малодшых класаў.
Цёплыя словы былі адрасаваны і бацькам.
А якім жа прыемным сюрпрызам стала выступленне саміх бацькоў! Яны прывіталі ўсіх цудоўнай песняй, у якой саліравалі старшыня папячыцельскага савета Міхаіл Тарасаў, маці Вольга Арцёмава і Наталля Сільвановіч. Узняла настрой гледачам сцэнка “Бацька і сын”. Вельмі прыемна было пабачыць і відэападарунак ад бацькоў.
Цёплыя словы падзякі выпускнікі падарылі і сваім настаўнікам Таццяне Васільеўне Кажарскай, Святлане Міхайлаўне Васюнінай, Алене Яўгенаўне Цыганковай, Ганне Аляксандраўне Барысенка і Крысціне Аляксандраўне Іода. Асобыя ж словы падзякі былі выказаны класным кіраўнікам Алене Яўгенаўне Цыганковай і Святлане Міхайлаўне Васюнінай, якія былі запрошаны на алею славы і на памяць атрымалі прыгожыя сувеніры.
Глыбока расчуліў гледачоў момант, калі выпускнікі выказалі адзін аднаму шчырыя пажаданні ў будучыню.
Творчы падарунак для выпускнікоў і ўсіх гасцей падрыхтавалі юныя артысты ўзорнага тэатра танца “Капрыз”. Ад душы павіншавала адзінаццацікласнікаў з важнай падзеяй у жыцці і кіраўнік узорнага тэатра танца Вольга Пятрова, якая ўручыла Ганаровыя граматы райвыканкама за актыўны ўдзел у правядзенні святаў у г.Лепелі Юліі Вашкевіч, Уладзіславу Данілевічу, Вользе Пупынінай, Крысціне Царовай і Яне Шабуня.
Дырэктар школы Аляксандр Бруцкі-Сцямпкоўскі і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Раіса Іванкіў уручылі выпускнікам атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Атэстаты асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём атрымалі Карына Арцёмава, Юлія Вашкевіч, Юлія Сільвановіч, Крысціна Царова і Максім Юшкевіч. Пахвальныя лісты за дасягненні ў вывучэнні асобных прадметаў уручаны Валерыі Барадзейка, Дзмітрыю Данілаву, Таццяне Драпеза, Вользе Пупынінай, Раману Тарасаву і Яне Шабуня. Усім выпускнікам, якія яшчэ праславяць школу, былі ўручаны статуэткі “Оскара”.
Падзячныя лісты за добрае выхаванне дзяцей, актыўны ўдзел у жыцці школы атрымалі бацькі выпускнікоў Анастасіі Аксёнавай, Карыны Арцёмавай, Юліі Вашкевіч, Аляксея Хаткевіча, Сямёна Крыцкага, Артура Курбакі, Вольгі Пупынінай, Юліі Сільвановіч, Рамана Тарасава, Канстанціна Трона і Крысціны Царовай.
Развітальным жа акордам сустрэчы стала песня, якую выпускнікі падарылі гледачам у завяршэнні вечара.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>