На базе школ Лепельского района будут работать 12 оздоровительных лагерей дневного пребывания

1464075237_voronoЗ мэтай аздараўлення дзяцей, занятку іх у вольны летні час на базе школ раёна будуць працаваць 12 аздараўленчых лагераў дзённага знаходжання, у якіх плануецца прыняць 485 дзяцей. У першую чаргу трэба звярнуць увагу на так званыя ўліковыя катэгорыі сем’яў: якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетныя.
У гарадскіх школах і гімназіі плануецца наладзіць працу лагераў працы і адпачынку на 50 чалавек. У гімназіі плануецца прыняць 12 дзяцей, у СШ №1 — 23, у СШ №3 — 15.
На базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра наладжваецца работа спартыўна-аздараўленчага лагера. На працягу дзвюх змен там будуць займацца сто юных спартсменаў-фізкультурнікаў.
Раённы цэнтр дзяцей і моладзі адчыняе профільны аздараўленчы лагер з магчымасцю кругласутачнага знаходжання. У першую дзевяцідзённую змену там будуць адпачываць 30 дзяцей, у другую — столькі ж.
Традыцыйна самым вялікім будзе кругласутачны аздараўленчы лагер у Бароўскай сярэдняй школе. Там плануецца аздаравіць 300 дзяцей у дзве змены па 18 дзён.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>