Лепельские артисты выступили в местном клубе с концертом «От сердца к сердцу»

image-0-02-05-1bf46aadd3d368cc64af8226f7a41cfa20007bdd52996f9d279d6f906a51b16b-vНа аснове тэатральна-музычнага гуртка аддзялення для пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра вырас невялікі калектыў самадзейных артыстаў, які па закліку душы гастралюе з канцэртамі. Выступаюць як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. Сёлета пабывалі ўжо ў Баброве, Сушы, двойчы — у Велеўшчыне. Апошні раз наведалі Велеўшчыну літаральна нядаўна і выступілі ў мясцовым клубе з канцэртам “Ад сэрца да сэрца”. У складзе групы — вакальны ансамбль “Гармонія”: Ала Весялова, Марыя Горбач, Алена Нагулян, Тамара Селістроўская, Людміла Мартыновіч, Таіса Хацкевіч. Кіраўнік гуртка Наталля Маляўка. Са сцэны гучалі байкі, самадзейныя артысты танцавалі, спявалі песні, павесялілі гледачоў частушкамі.
З’ездзілі гастралёры і ў санаторый “Лясныя азёры”. Паездка была арганізавана адміністрацыяй санаторыя.
На здымку: самадзейныя артысты ТЦСАН у “Лясных азёрах”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>