Лепельщина — кладезь прекрасных народных традиций

fest-3Лепельшчына — скарбніца цудоўных народных традыцый. Тут спяваюць, танцуюць, іграюць на розных музычных інструментах. Заўсёды ёсць нашым што паказаць і чым ганарыцца. На гэты раз лепяльчан запрасілі на міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй-2018” у Глыбокае. А чаму б і не? Тым больш, што лепельская дуда — адна з самых найстарэйшых. Ды сёння і дудар свой знакаміты ёсць. Члены аматарскага фальклорнага гурта “Рэхта” пад кіраўніцтвам дудара Васіля Шкіндзера актыўна паўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве і годна прадставілі рэгіён. Разам з камандай вядомых беларускіх дудароў узялі ўдзел ва ўрачыстым міжнародным дударскім шэсці па галоўнай вуліцы Глыбокага і падарылі гасцям фэсту святочны настрой сваім музычным выступленнем. Гучалі са сцэны мелодыі “Лявоніхі” і “Полькі” ў выкананні Васіля Шкіндзера, якому акампаніравалі Уладзімір Крыцкі на барабане і Наталля Мірановіч на бубне. Гасцей і ўдзельнікаў фэсту прыемна ўразілі традыцыйнымі беларускімі народнымі танцамі пад дуду. Уладзімір Крыцкі і Наталля Мірановіч не толькі падзяліліся вопытам і паказалі сваё майстэрства ў народных танцах, але і правялі танцавальны майстар-клас, у якім з ахвотай прынялі ўдзел як беларускія, так і замежныя госці.
Віктар ЛЯШЧЫНА.
На здымку: лепяльчане на фэсце дудароў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>