Шестьсот детей Лепельского района младшего и среднего школьного возраста отдыхали на каникулах

48_df10uepu Адлічвае апошнія дні навучальны год. Неўзабаве дзеці і падлеткі памяняюць парты на палаткі, падручнікі на заплечнікі, а заміж школьных званкоў пачуюць спеў птушак, шэлест лесу, плёскат хваль. Лета на парозе. Пра тое, дзе і як яго правядзе большасць сённяшняй вучнёўскай гвартыі, гутарым з намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксанай Лясун.

— Аксана Міхайлаўна, для пачатку коратка нагадайце, дзе і як адпачылі дзеці ў гэтым навучальным годзе?
— Шэсцьсот дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту адпачывалі на канікулах у прамежках паміж вучэбным працэсам. Лагеры былі арганізаваны на базе ўсіх школ раёна. Акрамя таго, пры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе быў наладжаны адпачынак для ста пяцідзесяці юных спартсменаў. Трэба сказаць, што ў першую чаргу была дадзена магчымасць адпачыць і аздаравіцца дзецям з сацыяльна неабароненых сем’яў.
— Якія планы на гэтае лета? І ў першую чаргу раскажыце пра стацыянарны летнік у Бароўцы, які ўжо шмат гадоў з’яўляецца месцам найбольш масавага адпачынку дзяцей.
— Больш правільна было б яго назваць кругласутачным, аднак ужо і сапраўды стаў стацыянарным, бо штогод па добрай традыцыі Бароўская школа прымае сотні адпачывальнікаў. Вось і сёлета ўжо вядуцца апошнія падрыхтоўчыя работы. Летнік “Бароўка” плануе прыняць тры змены па сто чалавек кожная. Аднак гэта толькі планавая лічба. Практыка паказвае, што рэальная пераўзыходзіць планавую. Вось і летась у Бароўцы адпачыла амаль у два разы болей людзей, чым планавалася. Дарэчы, будуць там не толькі жыхары нашага, але і суседніх раёнаў.
— Будуць арганізаваны яшчэ кругласутачныя летнікі?
— У ліпені і жніўні на базе Цэнтра дзяцей і моладзі будуць дзве змены турыстычнага летніка кругласутачнага знаходжання — па дзевяць дзён кожная. У цэлым там адпачнуць паўсотні чалавек.
— Дзе сёлета будуць абсталяваны летнія аздараўленчыя пляцоўкі?
— Па традыцыі ў чэрвені аздараўленчыя пляцоўкі адкрыюцца пры ўсіх школах раёна. Там плануецца аздаравіць пяцьсот пяцьдзясят чалавек. У тым ліку аздараўленне дванаццаці дзяцей будзе арганізавана на базе Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
— Якія яшчэ летнікі іншага кшталту будуць працаваць на Лепельшчыне?
— Дзевяноста дзяцей і падлеткаў адпачнуць у дзве змены на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. У ліпені плануецца змена для сарака і ў жніўні — для пяцідзесяці чалавек. Будуць арганізаваны таксама лагеры працы і адпачынку. Вучні СШ №1 папрацуюць у дэндрапарку, СШ №3 — на МКК, працоўны атрад з гімназіі будзе задзейнічаны ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. У працоўных лагерах, як мяркуецца, пабываюць пяцьдзясят чалавек.
— Ці будзе гэтым летам арганізавана работа падлеткавых атрадаў па лініі другаснай занятасці?
— Летась у такіх атрадах прынялі ўдзел каля ста падлеткаў. Рамантавалі школьнае абсталяванне, фарбавалі. Традыцыя працягнецца. Дзіцячыя вытворчыя брыгады пры гарадскіх, а таксама Бароўскай, Заслонаўскай, Стайскай школах будуць арганізаваны сумесна з Цэнтрам занятасці насельніцтва.
Гутарыў
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>