Красочный водоем, богатый рыбой, давно облюбовали рыболовы как с Лепельщины, так и с более дальних уголков

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Задаў сабе парадаксальнае пытанне: колькі смецця можна сабраць па берагах возера? Колькі пластыкавых бутэлек, абгортак ад ежы, паперы, поліэтылену і іншага друзу збярэцца? Разважлівы чалавек пачне казаць, што ўсё будзе залежыць ад велічыні вадаёма, ад інтэнсіўнасці яго наведвання: чым больш людзей прыязджае, тым больш смецця пакідаецца.
А вось супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і работнікі Стайскага сельвыканкама разважаць не сталі, а закасалі рукавы і пад час апошняга суботніка ўзяліся наводзіць парадак на берагах возера Тэкліц. Маляўнічы вадаём, багаты рыбай, даўно аблюбавалі рыбаловы як з Лепельшчыны, так і з больш далёкіх куткоў. Яшчэ адзін немалаважны плюс — да яго лёгка дабрацца, дастаткова толькі па пышнянскай дарозе даехаць да вёскі Звязда — вось табе і возера. З іншага ж боку — немагчыма да кожнага рыбалова-аматара, адпачывальніка прыставіць інспектара, каб той пільнаваў, немагчыма наладзіць кругласутачнае дзяжурства міліцыянера на беразе, каб той сачыў за неахайнымі людзьмі, якія выкідваюць смецце сабе пад ногі. Вось і атрымліваецца зачараванае кола.
Акцыя прайшла па запланаваным сцэнарыі. Зранку прыехаў трактар з прычэпам з КУП “Салют-Агра”, якое дзейнічае пры Стайскім сельвыканкаме. Удзельнікі прывезлі з сабой поліэтыленавыя пакеты для збору смецця. Спачатку сабралі яго непасрэдна на прымыканні вадаёма да вёскі, а потым пайшлі ўздоўж берага.
Спрыяльным для працы фактарам было тое, што на той момант яшчэ не паспела вырасці вялікая трава, не забуяла пустазелле, таму смецце, пабочныя прадметы былі добра бачныя на зямлі. Як і меркавалі, найбольш было пустых бутэлек. Па пустой тары можна было складаць рэйтынг спіртнога. На першым месцы, са значным адрывам, размясцілася піва. Пластыкавыя бутэлькі самых розных аб’ёмаў і формаў ледзьве змяшчаліся ў поліэтыленавых смеццевых пакетах. Туды ж дадаваліся і шкляныя піўныя бутэлькі, нават некалькі алюмініевых бляшанак. Другі радок заняла гарэлка. Прычым трапляліся бутэлькі з-пад бюджэтнай беларускай і элітнай імпартнай. Закрыла рэйтынг таннае віно. Ну і, вядома, рэшткі ўпаковак ад харчоў.
Смеццем і іншым друзам быў цалкам запоўнены трактарны прычэп, яно было ў мяхах і россыпам, сабранае з прыбярэжнай паласы і прылеглых пляцаў. Транспарт узяў курс на палігон цвёрдых камунальных адходаў, дзе ў далейшым работнікі КУВП “Бароўка” заняліся яго сартаваннем, выбралі другасныя матэрыяльныя рэсурсы, у першую чаргу шкло і пластык. Вынікі акцыі падвёў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў:
— Мы сабраліся разам, папрацавалі, навялі чысціню і парадак. Хочацца, каб мясцовыя жыхары, прыезджыя рыбаловы-аматары цанілі багацці і прыгажосць нашай прыроды і ў далейшым падтрымлівалі іх. У мяне ж асабіста ўзнікла адно пажаданне. На вуліцах Звязды ёсць некалькі кантэйнераў. Калі ласка, карыстайцеся. Паелі-папілі — смецце пасля сябе прыбярыце. Аднак некаторым лянота прайсці 100 — 200 метраў…
С. БАЗЫЛЬ.
На здымку: запаўняецца смеццем прычэп.
Фота з архіва раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>