На перекрестке улиц Максима Горького и Войкова в Лепеле горела машина

img_8507Еду раніцай па вуліцы Максіма Горкага. Выпадкова ў люстэрку задняга віду заўважаю клубы чорна-шызага густога дыму. Што такое?!
Разварочваюся, пад’язджаю, бачу карціну: на скрыжаванні вуліц Максіма Горкага і Войкава гарыць машына Audi. Гаспадар выбег, спрабуе адчыніць капот маторнага адсека, з якога ўжо шугае агонь.
Адчыніў, а як тушыць? У багажніку ёсць вядро, побач стаіць водаразборная калонка, а вады набраць немагчыма. Камунальнікі яе заварылі такім чынам, што патрэбен спецыяльны ключ. А хто яго возіць з сабой?
На шчасце, побач спынілася некалькі машын. Трое вадзіцеляў дасталі свае вогнетушыцелі і хуценька затушылі полымя. Ды і жыхар бліжэйшага дома выбег, у яго быў ключ. Набралі ўрэшце некалькі вёдраў вады з калонкі. Пакуль прыбылі пажарныя, агульнымі сіламі загаранне ліквідавалі.
Вадзіцель Audi пасля расказваў:
— Не магу зразумець, з-за чаго загарэлася? Здаецца, і праводка была цэлая, правяраў нядаўна. Ні масла, ні паліва не падцякала…
Відавочцы пасля здарэння стаялі побач і разважалі, колькі цяпер грошай давядзецца ўкласці, каб аднавіць аўтамабіль: дзвесце долараў, трыста, пяцьсот? Прыйшлі да агульнай высновы, што матэрыяльны ўрон — не самы цяжкі. Самае галоўнае, што ўсе засталіся жывыя, толькі ў вадзіцеля нязначныя траўмы, якія хутка загояцца.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>