По приговору применена специальная конфискация автомобиля

pyanyjzarulemУ пачатку лютага ў другой палове дня дзевятнаццацігадовы ўраджэнец г. Чашнікі Аляксей Васілёнак (прозвішча зменена) са сваім сябрам распіваў у аўтамабілі, які належыць яго бацьку, спіртныя напоі. І гэта пры тым, што быў раней прыцягнуты да пакарання ў выглядзе штрафу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тры гады. На жаль, не адумаўся. Нібы нейкі крымінальны чорт падбухторваў на новы віток правапарушэнняў. Паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, у стане алкагольнага ап’янення, пад’ехаў да будынка каледжа.
Прыехаў не проста так, а каб забраць сваіх чатырох сяброў. Курс трымалі да трасы Мінск — Віцебск. Паездка аказалася няўдалай. Затрымалі кіроўцу супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў.
З законам лепш не жартаваць. Інакш кепска будзе. Феміда адважыла роўна столькі, колькі заслужыў законанепаслухмяны грамадзянін. На судзе ён пакараны на адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, на пяць гадоў і аштрафаваны на 200 базавых велічынь. Па прысудзе прыменена спецыяльная канфіскацыя аўтамабіля, на якім было здзейснена злачынства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>