На Лепельщине соучастники удачно разбили боковое стекло, тайно завладели машиной

ugon3Раней судзімы Віктар Зянькоў (прозвішча зменена) меў не знятую і не пагашаную судзімасць. Урок добры атрымаў, ды высноў належных не зрабіў. З трыма іншымі саўдзельнікамі завіталі на аўтастаянку райспажыўтаварыства. Прыгледзелі аўтамашыну «Mazda-3» без рэгістрацыйных знакаў. Чымсьці спадабалася ім аўто. А спадабалася — варта прыбраць да сваіх хцівых рук. Задумана — зроблена. Навошта адкладваць прыбытковую справу ў доўгую скрыню. Разлічвалі кампаньёны на ўдачу. Ды пралічыліся. Фартуна толькі крыва паўсміхалася над хціўцамі.
Хаўруснікі ўдала разбілі бакавое шкло, таемна завалодалі машынай і наўмысна, з карыслівых меркаванняў, выкралі транспартны сродак.
У час судовага следства ўсе чацвёра абвінавачваемых цалкам прызналі сваю віну, а таксама пакрылі шкоду па гэтай крымінальнай справе. З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна крымінальная чацвёрка прызнана вінаватай у здзяйсненні злачынства — таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж), здзейсненае групай асоб у буйным памеры. Раней судзімаму Віктару Зянькову канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады і адзін месяц з канфіскацыяй маёмасці і з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Не ўдалося сухімі выйсці з вады і тром іншым саўдзельнікам. Суд пастанавіў пазбавіць іх волі на тры гады з канфіскацыяй маёмасці, але з ужываннем адтэрміноўкі выканання асноўнага пакарання на тры гады кожнага. Яны таксама абавязаны ў вольны ад працы час выканаць грамадска карысныя работы ў аб’ёме 120 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>