В открытом первенстве Витебской области по гребле на байдарках и каноэ участвовала команда Лепельского района

greblia-na-baydarkah-i-kanoeУ адкрытым першынстве Віцебскай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ ўдзельнічалі каманды з Полацка, Наваполацка, Новалукомля, Віцебска, Оршы і Лепельскага раёна. Заезды адбываліся ў дысцыпліне “каноэ-адзіночка”. На дыстанцыі 200 метраў першае месца заваяваў Кірыл Крачкоўскі. Уладзіслаў Волах і Уладзіслаў Касцюковіч занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.
Сярод дзяўчат на гэтай дыстанцыі перамагла Таццяна Лясота, Надзея Лясота — другая. На пяцістах метрах Ілья Харкевіч і Улад Касцюковіч заваявалі “срэбра”, Надзея Лясота стала першай, Таццяна Лясота — другой. На дыстанцыі 1000 метраў Ілья Харкевіч і Улад Касцюковіч занялі другое месца.
Згодна з адзінай спартыўнай класіфікацыяй, пяць выхаванцаў СДЮСШАР “Альбатрос” выканалі норму першага спартыўнага дарослага разраду, норму другога дарослага і першага юнацкага — па адным. У зборную вобласці адабрана пяць весляроў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>