На Лепельщине стартовала акция «Неделя леса»

img_8155У суботу, 14 красавіка, на Лепельшчыне стартавала акцыя “Тыдзень лесу”. Дзясяткі і сотні людзей выходзяць, каб разам рабіць добрую справу — аднаўляць зялёныя багацці краіны. Беларусь здаўна лічыцца лясным краем. У летапісах яна апісвалася як краіна, дзе “вавёрка можа перабегчы ад Берасця да Полацка, не саскокваючы на зямлю”. Прагрэс не стаіць на месцы, рэспубліка пакрылася густой сеткай дарог і населеных пунктаў, але і цяпер замежныя падарожнікі адзначаюць нашы лясныя скарбы.
Багацці толькі тады застануцца багаццямі, калі гаспадары не марнуюць іх, адносяцца беражліва, клапоцяцца аб прымнажэнні. Не дарэмна ж прыдумана правіла: “Спілаваў дрэва — пасадзі два”.
На заклік сёлетняй акцыі адгукнуліся сотні лепяльчан, жыхароў вёсак. Людзі шчыравалі, стараліся за кароткі час зрабіць максімум працы, бо сёлета трэба аднавіць лес на дзялянках агульнай плошчай у дзясяткі гектараў.
І няхай многім, хто прыйшоў на дзялянкі ўпершыню, праца па высаджванні лясоў падасца вельмі цяжкай, нават знясільваючай, няхай няшчадна пякло сонца, а пот засцілаў вочы, кожны з іх вяртаўся дахаты з пачуццём зробленай вялікай працы, удзелу ў вялікім пачыне, які пасля яго застанецца на дзесяцігоддзі. І потым кожны чалавек зможа прывесці сваіх дзяцей, унукаў і з гонарам сказаць:
— Гэтыя дрэвы пасадзіў я!
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.
(Падрабязны рэпартаж аб акцыі чытайце ў наступным нумары “Лепельскага краю”)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>