Во втором квартале прошлого года было на Лепельщине похищено уже 15 двухколесных транспортных средств

content_krazha-velosipeda-pri-pomoshchi-boltorezaНарэшце надышла вясна, прыгрэла сонца, з вуліц і дарог сышлі снег і лёд. Разам з гэтым у міліцыянераў прыбаўляецца клопату — павялічваюцца выпадкі крадзяжоў веласіпедаў. Калі летась за першы квартал было тры факты крадзяжу, за аналагічны перыяд бягучага — ніводнага, то ў другім квартале чакаецца рост. Гэтая выснова пацвярджаецца статыстыкай. У другім квартале мінулага года было ўкрадзена ўжо 15 двухколавых транспартных сродкаў.
Пры якіх абставінах ажыццяўляюцца крадзяжы? На першым месцы — угоны ад крамаў. Пад’ехаў чалавек, паставіў ровар да сценкі або ў спецыяльную стойку, нічым не прышпіліў. Вярнуўся — веласіпеда няма. Часцей такім чынам ровары крадуць, каб пакатацца, пад’ехаць, а потым кінуць.
Другое папулярнае месца крадзяжу — пад’езды шматкватэрных дамоў. Адтуль, дарэчы заўважана, крадуць самыя дарагія мадэлі, так званыя горныя. У далейшым зламыснікі іх перапрадаюць, разбіраюць на запчасткі, каб не змаглі адшукаць, перафарбоўваюць рамы і колы. Так, напрыклад, рабілі злодзеі, якіх злавілі ў 2016 годзе. На іх рахунку было больш за 20 эпізодаў.
Таму звяртаемся да грамадзян з просьбай зрабіць усё магчымае, каб захаваць сваю маёмасць, не даць зламыснікам шанцаў на рэалізацыю сваіх злачынных задум.
Ігар МІХНО,
начальнік аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі РАУС, падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>