Разговор сразу не заладился. Продавщица отвечала резко, с вызовом

ru1hhebdvvg-565de848Нядаўна міліцыі давялося разбірацца ў справе, якая, на першы погляд, да яе дзейнасці можа мець вельмі апасродкаванае дачыненне, а менавіта — абаронай правоў спажыўцоў. Падзеі развіваліся наступным чынам. Жыхар Межыцы Уладзімір Шаўчук прыехаў у Заслонава па сваіх справах. Сярод іншага ён зайшоў у краму “БудМаркет”, якая належыць ІП Яфімавай. Крама, як відаць з назвы, займаецца продажам будаўнічых матэрыялаў, а таксама іншых тавараў штодзённага ўжытку. Уладзіміру Іванавічу былі патрэбны электрычныя батарэйкі.
Мужчына выбраў некалькі патрэбных. Сярод іх была і батарэйка для гадзінніка, той стаяў некалькі дзён. Па прывычцы ўзяў чэк, не выкінуў яго.
Прыехаў дахаты, стаў разбіраць пакупкі. Заўважыў, што ўнутры ўпакоўкі з батарэйкай для гадзінніка ёсць некалькі плямак іржы. У пакупніка зарадзіліся падазрэнні, што тавар можа быць няякасным, але разважаў: “Некалькі плямак могуць нічога і не азначаць. Колькі разоў было, што на выгляд тавар, рэчы, інструменты не вельмі, а калі пачнеш працаваць — добрыя”.
Таму мужчына ў той жа дзень паставіў батарэйку ў гадзіннік. Аднак стрэлкі засталіся на сваіх месцах, не скрануліся. Стала ясна, што батарэйка непрацуючая.
Праз пару дзён Уладзімір Шаўчук зноў быў у Заслонаве. Ён прынёс назад батарэйку і папрасіў прадаўшчыцу абмяняць яе. Тая ж наадрэз адмовілася. Вось як тую размову ўспамінае мужчына:
— Размова адразу не заладзілася. Прадаўшчыца адказвала рэзка, з выклікам. Я ёй паказваў батарэйку, прад’яўляў чэк, які атрымаў пры пакупцы. Аднак яна адмаўлялася зрабіць абмен. Ды і на чэку не было ўказана, які іменна тавар быў набыты. Напісаны толькі нумар касы, агульная сума і названы індывідуальны прадпрымальнік. Аднак асабліва мяне расстроіў не матэрыяльны ўрон, ён невялікі, а грубы тон, якім прадаўшчыца са мной вяла гаворку.
Мужчына ў пошуках праўды хацеў звярнуцца ў падатковую інспекцыю, але не ведаў іх тэлефоннага нумара. Таму патэлефанаваў спачатку ў міліцыю, спадзяваўся, што там дадуць патрэбную інфармацыю. Аднак міліцыянеры самі прынялі інфармацыю, правялі праверку. У выніку было высветлена, што правата ў дадзеным выпадку цалкам на баку пакупніка. Прадаўцы пагадзіліся зрабіць абмен няякаснага тавару. На месцы Уладзімір Шаўчук уставіў новую батарэйку ў гадзіннік, той стаў працаваць. На тым канфлікт быў вычарпаны.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>