Гарантируется стабильная заработная плата (от 850 рублей)

milРаённы аддзел унутраных спраў на конкурснай аснове праводзіць адбор кандыдатаў на службу ў дзяржаўтаінспекцыю. На пасаду інспектара ДПС запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 30 гадоў, якія маюць вышэйшую або сярэдне-спецыяльную адукацыю, не маюць судзімасці, а таксама маюць вадзіцельскае пасведчанне адпаведнай катэгорыі.
Кандыдаты павінны быць здольныя па сваіх асабістых, маральных, дзелавых якасцях і стану здароўя выконваць ускладзеныя на органы ўнутраных спраў абавязкі. Гарантуецца стабільная заработная плата (ад 850 рублёў), выхад на пенсію ў 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы, уключаючы службу ва Узброеных Сілах, штогадовы адпачынак ад 30 сутак і больш у залежнасці ад выслугі гадоў.
Супрацоўнікі і члены іх сем’яў забяспечваецца бясплатным, высокакваліфікаваным медыцынскім абслугоўваннем у медустановах і санаторыях сістэмы МУС. Жыццё і здароўе супрацоўнікаў падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню.
Супрацоўнікам, якія не маюць жылля, выплачваецца грашовая кампенсацыя за наём і паднаём жылля, а таксама даецца магчымасць паляпшэння жыллёвых умоў шляхам атрымання «службовага жылля», альбо будаўніцтва ўласнага з дапамогай дзяржаўнага льготнага крэдытавання на тэрмін ад 20 да 40 гадоў з аплатай за карыстанне крэдытам у памеры 5 працэнтаў гадавых. Супрацоўнікам, якія маюць дзяцей, даюцца месцы ў агульнаадукацыйных і дашкольных адукацыйных установах па месцы жыхарства ў першачарговым парадку. Для атрымання дадатковай інфармацыі па пытаннях прыёму на службу звяртацца па адрасе: г. Лепель, ул. Войкова, д. 95 або па тэлефонах: 4-45-64, 4-33-64, 4-88-77, 4-23-00 (панядзелак — пятніца з 9.00 да 18.00).
Аляксандр ТРУСАЎ,
начальнік АДАІ РАУС, падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>