Скульптура на балоце

У ломаным шматкутніку паміж Полацкай шашой, вёскай Балотнікі, ракой Зеха, вёскай Занькі і зноў Полацкай шашой знахо­дзіцца дрымучая пушча з сасновымі барамі, яловымі балотамі, высокімі і доўгімі верацеямі, шасцю безыменнымі азёрамі, злучанымі вузкімі рэчкамі-пратокамі, шматлікімі дзялянкамі і бясконцымі ляснымі дарогамі. Адна з іх, падсыпаная прывезеным грунтам, перасякае вузкае балота, у якое бабёр спляжыў шмат тоўстых дрэў.

Не столькі будматэрыял для хаты ці кару на харчаванне нарыхтоўваў, колькі затупліваў свае зубы, каб меншымі сталі ды ў роце лішняе месца не займалі.

Адзін ствол балотны дойлід спілаваў для таго, каб вырабіць скульптуру, а дакладней, свой бюст. Мусіць, увекавечыць сябе для будучых пакаленняў хацеў. Даволі дакладна атрымалася. Увагу кожнага прахожага прыкоўвае звярыны твор мастацтва.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>