Женщина оказалась между задним бортом и стеной бокса

medium2-338На аўтабазе раённага спажывецкага таварыства працуе экіпаж аўталаўкі — вадзіцель і прадаўшчыца. Яны на добрым рахунку, выконваюць план па рэалізацыі тавараў. І пакупнікі заўсёды толькі добрымі словамі адгукаюцца пра іх, неаднойчы накіроўвалі ў адміністрацыю падзякі. Аднак на днях адбылася трагедыя.
Пасля чарговага працоўнага дня, як заўсёды, жанчына падлічвала выручку. Пасля гэтага на ноч трэба паставіць аўталаўку заднім бортам да сцяны бокса. На сцяне размешчана некалькі электрычных разетак, ад якіх сілкуюцца халадзільнікі аўталаўкі ноччу. Жанчына якраз і апынулася паміж заднім бортам і сцяной бокса.
Па невядомай пакуль прычыне машына кранулася заднім ходам, небараку прыціснула. Пра сілу ўздзеяння можна меркаваць хаця б з таго, што аўталаўка зманціравана на базе МАЗа.
Пацярпелую даставілі ў рэанімацыю цэнтральнай раённай бальніцы. Вадзіцель затрыманы. Аналізы паказалі, што ў момант здарэння ён быў цвярозы. Зараз супраць яго ўзбуджана крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, у выніку чаго была нанесена шкода здароўю. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>