Пульс Лепельщины

Пасадзілі кляновую алею

 Сто дваццаць клёнікаў было пасаджана ў Заслонаве. Ініцыятыва азелянення належала мясцоваму сельсавету. Парасткі дрэўцаў па дамоўленасці былі выкапаны на тэрыторыі дзяржпрафліцэя, які прадаставіў іх бясплатна. У пасадцы поруч з работнікамі КУВП “Бароўка” бралі ўдзел вучні ваенна-патрыятычнага класа Заслонаўскай школы.

 Каб не псавалі выгляд вёсак

 Штогод па плане добраўпарадкавання ў вёсках сельсавета разбіраюць старыя спарахнелыя безгаспадарчыя пабудовы.

Летась на цэнтральнай сядзібе былі дэманціраваны дзве хаты, сёлета плануецца зліквідаваць тры хаты ў Караевічах.

 Сякуць кусты, платы гародзяць

 З надыходам вясны на тэрыторыі сельсавета прыступілі да высечкі кустоўя, у вёсках гаро­дзяць платы. Многія работы праводзяцца з дапамогай шэфаў. Актыўна наводзіць парадак у вёсцы Паляны калектыў аблпсіхбальніцы. На гэты год запланавана будаўніцтва і афарбоўка плоту ў вёсцы Бораўна працягласцю 1281 метр. Работы будуць выконвацца за кошт бюджэту сельсавета і сродкаў, выдзеленых цэнтрам занятасці насельніцтва.

Папрацуюць у аграгарадку

 Шмат плануецца зрабіць сёлета дзеля добраўпарадкавання аграгарадка. У Горках адрамантуюць паўкіламетра плоту, зліквідуюць несанкцыянаваную звалку ў раёне былога міні-палігона, пабеляць аўтапавільён на прыпынку, навядуць парадак на могілках. Каля аб’ектаў сацкультбыту, школы, дзіцячага садка, магазіна, аддзялення сувязі вырастуць кветкі, якія пачалі ўжо выса­джваць на клумбы. Работы будуць праводзіцца сіламі дарожных службаў, работнікаў КУВП “Бароўка”, мясцовага насельніцтва.

 Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>