Имеет длинный криминальный «послужной список»

bigaev_pod_strУраджэнец Мсціслаўскага раёна ў свае 38 гадоў мае доўгі крымінальны “паслужны спіс”. У ім судзімасці за хуліганства, і нават за забойства, што ўжо казаць пра такую “дробязь”, як крадзеж.
На днях ён прыехаў у Лепель у госці да былой жонкі, гасцяваў некалькі дзён, якіх хапіла, каб учыніць новае злачынства. Падзеі развіваліся наступным чынам.
На вуліцы пазнаёміўся з лепяльчанінам. Напэўна, у парыве сяброўскіх эмоцый яны купілі спіртнога і рушылі ў госці. Гаспадар аказаўся шчодрым, паставіў на стол добрую закусь. Застолле цягнулася доўга, гаспадар пасля вялікай дозы спіртнога заснуў. А калі прачнуўся, выявіў прапажу залатога кальца, штаноў, блока цыгарэт і іншых рэчаў. Заявіў у міліцыю.
Міліцыянеры па апісаных прыкметах злодзея знайшлі хутка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>